<p>17 лістапада з 12.00 да 16.00 у рамках культурнай акцыі «Музейныя лабірынты» Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у праграме «Подых рыцарскай героікі мінулага»</p>

17 лістапада з 12.00 да 16.00 у рамках культурнай акцыі «Музейныя лабірынты» Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у праграме «Подых рыцарскай героікі мінулага».

Праграма:
12.00–13.00 і 14.00–15.00     Музейны занятак
Музейны занятак «З гісторыі пісьменства» пазнаёміць дзяцей 7–11 гадоў з гісторыяй узнікнення пісьма і кнігі, дасць магчымасць юным наведвальнікам паспрабаваць пісьмо на бяросце, а таксама ў тэхніцы вузялковага пісьма і клінапісу. Музей прапануе наведвальніку спыніць позірк на каштоўным скарбе – Кнізе. На працягу многіх стагоддзяў яна служыць крыніцай  ведаў для чалавека. Кніга распавядае пра розныя часы і чалавечыя лёсы, пра гарады і краіны. Час ад часу аб сабе самой, аб тым, які шлях ёй прыйшлося прайсці, перш чым яна стала такой, якой мы яе бачым.

1

12.00–15.00     Гістарычныя забаўкі
Разам з творчым калектывам «Майстэрні ўражанняў» (www.masterchudo.com) наведвальнікі праграмы змогуць здзейсніць вандроўку па розных гістарычных эпохах. Яны стануць актыўнымі ўдзельнікамі старадаўніх гульняў, танцаў і забаў Вялікага княства Літоўскага. Разам з дамамі ХІХ стагоддзя праявяць свае таленты ў свецкіх размовах, конкурсе на лепшае веданне паэзіі, і нават паназіраюць за захапляльным спірытычным сеансам. А пошук «скарба» і трэніроўка па фехтаванню ўразіць кожнага ўдзельніка праграмы.

3

15.00–16.00     Рыцарскі турнір
Клубы гістарычнай рэканструкцыі «Гівойт» (givoit.by) і «Карона Захаду» прапануюць наведвальнікам праграмы стаць сведкамі спаборніцтва, падчас якога мужныя ваяры прадэманструюць майстэрства валодання мячом, а жывая  музыка і танцы створаць непаўторную атмасферу Сярэднявечча.

4

15.00–16.00     Майстар-клас па скрапбукінгу
Першым беларускім форумам рамеснікаў сумесна з магазінам HandMade.by для ўсіх жадаючых будзе арганізаваны майстар-клас па скрапбукінгу. Таленавіты майстар, адміністратар форума і шэф-рэдактар часопіса «Мастерица» Антаніна Елісеева пазнаёміць удзельнікаў праграмы з інструментамі і тэхнікамі (штампінг, дзістрэсінг), якія дапамогуць зрабіць паштоўку сваімі рукамі.

Уваход: дарослыя – 5000 руб., студэнты – 3500 руб., школьнікі – 2500 руб.

5