https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мінскі  еўрапейскі клуб пры падтрымцы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» запрашае на вандроўку «Па слядах Напалеона», якая адбудзецца 17 лістапада</p>

Мінскі еўрапейскі клуб пры падтрымцы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі»  запрашае на вандроўку «Па слядах Напалеона», якая адбудзецца 17 лістапада 2012 (субота).

Праграма:

1.  Брылёўскае поле.

2.  Барысаў (Тэд дэ Понт), стары горад

3.  Студзёнка – мемарыял на месцы пахавання французаў, мемарыяльны знак на месцы навядзення мастоў, мемарыяльны комплекс у гонар Студзёнскай пераправы.

4.  Зэмбін – царква 2-й паловы XIX ст., дамініканскі касцёл 1809 г., міква 2-й паловы XIX ст.

5.  Плешчаніцы – рэшткі сядзібы Тышкевічаў, местачковая забудова.

6.  Мацькаўцы – сядзіба Багдановічаў, месца адпачынку Напалеона пры адступленні ў пачатку снежня 1812 года.

7.  Касута – царква 2-й паловы XIX ст., месца боя пры адступленні напалеонаўскіх войскаў. Месца нараджэння Піліпа Оліка і Расціслава Лапіцкага.

8.  Куранец – мястэчка з яўрэйскай забудовай, вайсковыя могілкі 1920 года, памятны знак паўстанцам 1863-1864 гг., месца аднаго з апошніх баёў кампаніі 1812 г.

Запіс праз мэйл: meliashkevich@gmail.com (Юрый Меляшкевіч).

https://www.traditionrolex.com/8