https://www.traditionrolex.com/8
<p>За кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у 2012 годзе распачата распрацоўка праектнай дакументацыі на правядзенне кансервацыі замкаў у Крэве, Навагрудку, Гальшанах. Сродкі мясцовых бюджэтаў накіраваны на кансервацыю замкавых муроў і добраўпарадкаванне тэрыторый замчышчаў у Быхаве, Геранёнах, Браславе, Суражы і іншых аб’ектах гэтай катэгорыі. У 2012 годзе для правядзення работ на вышэйадзначаных замках (за выключэннем Мірскага і Нясвіжскага) з рэспубліканскага бюджэту выдаткавана 20,4 мільярда беларускіх рублёў</p>

Выкананне работ на 38 помніках гісторыка-культурнай спадчыны прадугледжана Дзяржаўнай праграмай «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады.

Як паведаміла газеце «Рэспублiка» прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб, сёлета работы праводзяцца на 20 аб’ектах. За кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у 2012 годзе распачата распрацоўка праектнай дакументацыі на правядзенне кансервацыі замкаў у Крэве, Навагрудку, Гальшанах.

Сродкі мясцовых бюджэтаў накіраваны на кансервацыю замкавых муроў і добраўпарадкаванне тэрыторый замчышчаў у Быхаве, Геранёнах, Браславе, Суражы і іншых аб’ектах гэтай катэгорыі. У 2012 годзе для правядзення работ на вышэйадзначаных замках (за выключэннем Мірскага і Нясвіжскага) з рэспубліканскага бюджэту выдаткавана 20,4 мільярда беларускіх рублёў.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай 2013 года намечана ажыццявіць фінансаванне работ з рэспубліканскага бюджэту на Любчанскім замку. Таксама на 2013 год Міністэрства культуры лічыць прыярытэтным актывізацыю работ па рэстаўрацыі Навагрудскага, Крэўскага і Ружанскага замкаў.

Дарэчы, на наступным тыдні плануецца падвядзенне вынікаў абвешчанага Міністэрствам культуры конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю Міндоўгу, які мяркуецца ўстанавіць у Навагрудку.

Iрына СВІРКО

https://www.traditionrolex.com/8