https://www.traditionrolex.com/8
<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">Палацава-паркавы комплекс знаходзіцца у вельмі кепскім стане і патрабуе пільнага рамонту</span></div>

Сядзіба Ігната Дамейкі, беларускага навукоўца і даследчыка Паўднёвай Амерыкі, у наступным годзе будзе выстаўлена на продаж, паведамляе Polskie Radio S.A.

У дадзены момант палацава-паркавы комплекс, які знаходзіцца ў былым фальварку Зыбуртоўшчына непадалёк ад Дзятлава, у вельмі кепскім стане і патрабуе пільнага рамонту. Дах сядзібы праваліўся, а падлога цалкам згніла. На фундаменце сядзібы ёсць надпіс: «1819 R . Ignacy Domeyko».

Менавіта ў гэтым доме 82-гадовы Дамейка правёў некаторы час у гасцях у сваёй дачкі пасля вяртання з Чылі. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў палацы спачатку месціўся Дом дзіцяці, а пазней шпіталь. Ужо 11 гадоў будынак стаіць пусты ў вельмі кепскім стане.

https://www.traditionrolex.com/8