<p>Помнік-бюст будзе ўстаноўлены на радзіме славутага кампазітара ў г.Чэрвені Мінскай вобласці. Эскізны праект помніка-бюста распрацоўваецца маладым беларускім скульптарам Канстанцінам Касцючэнкам</p>

Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Чэрвеньскага райвыканкама вядзецца работа па стварэнні помніка-бюста  сусветна вядомаму кампазітару, заснавальніку нацыянальнай класічнай оперы і камернай вакальнай лірыкі Станіславу Манюшка.

Помнік-бюст будзе ўстаноўлены на радзіме славутага кампазітара ў г.Чэрвені Мінскай вобласці.

Эскізны праект помніка-бюста распрацоўваецца маладым беларускім скульптарам Канстанцінам Касцючэнкам.

Стварэнне помніка-бюста Станіславу Манюшка будзе ажыццёўлена за кошт сродкаў Міністэрства культуры.