https://www.traditionrolex.com/8
<p>Брэстчына адстае ў сферы аграэкатурызму. Пра гэта ў абласным цэнтры на сустрэчы з моладдзю зазначыла эксперт «Народнай праграмы» Галіна Мацюшэнка. Яна высока ацаніла развіццё аграэкатурызму ў краіне і адзначыла прагрэсіўнасць заканадаўства ў гэтай галіне</p>

Адзнакай пэўнага ўзроўню турыстычнай сферы можна лічыць з’яўленне аграэкатурыстычных асацыяцый, пра што яшчэ некалькі год таму не было і гаворкі. На Брэстчыне створаны Грамадскі савет, які, як спадзяецца эксперт «Народнай праграмы» Галіна Мацюшэнка, паспрыяе больш хуткаму развіццю аграэкатурызму ў рэгіёне, паведамляе Радыё «Рацыя».

Брэстчына адстае ў сферы аграэкатурызму. Пра гэта Галіна Мацюшэнка зазначыла на сустрэчы з моладдзю ў абласным цэнтры. Яна высока ацаніла развіццё аграэкатурызму ў краіне і адзначыла прагрэсіўнасць заканадаўства ў гэтай галіне.

– Брэсцкая вобласць займае не лідзіруючае месца, хаця тут вялікі патэнцыял, улічваючы тое, што яна мяжуе з Еўрасаюзам, і я думаю, трэба больш актыўна развівацца, шукаць сваю разынку, нейкую асаблівую адметнасць, магчыма, нейкія новыя формы агратурыстычнага сэрвісу.

Сустрэча экспертаў «Народнай праграмы» з моладдзю адбылася пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Алеся Лугавая

https://www.traditionrolex.com/8