Пачала працу выстава «Гісторыя ў гаманцы»

20.04.2014 - Новости

Пачала працу выстава «Гісторыя ў гаманцы»

17 сакавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей І з'езда РСДРП» пачала працу выстава «Гісторыя ў гаманцы».

Нумізматыка (ад лац. nomisma , стар.-грэч . Ν?μισμα – манета) – дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю манетнай чаканкі і грашовага абарачэння. Ад нумізматыкі як навукі варта адрозніваць нумізматычнае збіральніцтва, альбо калекцыянаванне манет.

Цікавасць да манет паўстала яшчэ ў эпоху Адраджэння. Італьянскі паэт Франчэска Петрарка быў вялікім аматарам антычных манет. Да сярэдзіны XVI стагоддзя, па падліках В. Гольцыуса, у Еўропе было ўжо 950 мюнцкабінетаў. У 1738 годзе ва ўніверсітэце горада Гале  І.-Г. Шульцэ прачытаў першую лекцыю пра манеты.

Асаблівае месца ў нумізматыцы займае калекцыянаванне юбілейных манет, на якіх часта малююць гістарычных дзеячаў, выдатных дзеячаў мастацтва, кіно, гістарычныя падзеі і  т.п. У сувязі з гэтым манеты і боны (папяровыя грошы) набываюць некалькі іншы характар, чым разліковая адзінка. Грошы – гэта не толькі эквівалент кошту тавараў, але і «падручнік» або «даведнік» па гісторыі той ці іншай краіны, рэгіёну і г.д.

На выставе прадстаўлены юбілейныя манеты з прыватнай калекцыі Аляксандра Арлова (звыш 20 гадоў узначальвае спецыялізаваны клуб «Пошук» Беларускага грамадскага аб'яднання калекцыянераў. У 2007 годзе А. П. Арлову ўручаны медаль «За выдатны ўклад у развіццё калекцыйнай справы ў Расіі» ).

На выставе экспануюцца таксама папяровыя грошы (боны): часоў Расійскай імперыі, перыяду Часовага ўраду і савецкай улады, а таксама нямецкія «надзвычайныя грошы» (нотгельды) першай паловы ХХ стагоддзя з прыватных калекцый.

Рубрики: Выставки Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах