https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Гомелі вядзецца татальнае знішчэнне прыватнай забудовы. Краязнаўцы і гісторыкі патрабуюць захаваць хоць некалькі ўзораў драўляных дамоў, якія ўяўляюць гістарычную і архітэктурную каштоўнасьць і даюць уяўленне пра аблічча горада пачатку ХХ стагоддзя</p>

У Гомелі вядзецца татальнае знішчэньне прыватнай забудовы. Краязнаўцы і гісторыкі патрабуюць захаваць хоць некалькі ўзораў драўляных дамоў, якія ўяўляюць гістарычную і архітэктурную каштоўнасьць і даюць уяўленне пра аблічча горада пачатку ХХ стагоддзя, паведамляе Радыё «Свабода».

Услед за зносам драўляных дамоў па вуліцах Пляханава і Парыжскай камуны, гарадскія ўлады далі дазвол на знос драўлянага квартала на вуліцы Валатаўская. Тут плануюць паставіць чарговыя шматпавярхоўкі. Забудоўцам выступае мінскае акцыянернае таварыства «Электрапрам».

19 кастрычніка рабочыя бурылі на Валатаўской драўляны дом № 23 з фігурным ганкам і шпілем, з разбёнымі аканіцамі. На чарзе — даваеннае музычнае вучылішча, дзе ў свой час выкладалі вядомыя беларускія кампазітары, а раней жыла мецэнатка княгіня Ірына Паскевіч.

1

Разбіраюць дом № 23 на Валатаўской вуліцы

Гаворыць карэнная жыхарка вуліцы Валатаўской спадарыня Наталля:

«Гэта мая балючая тэма. Я тут нарадзілася і вырасла, нас ніхто не пытаўся. Дамы можна было захаваць. Такіх дамоў яшчэ трэба пашукаць. Бачна, што ён не навабуд, што ён не змяніўся. Калі нават тут сабраліся штосьці рабіць, можна было нешта захаваць, а не так — усё на злом, усё пад бульдозер. І нічога не застаецца — ні нашчадкам, ні каму-кольвечы яшчэ».

Рабочы Яўген: «Нас прывезлі, высадзілі. Сказалі разбіраць — мы і разбіраем. На звалку ўсё. Дом быў бы нармальны, калі б захаваць яго — падняць і пакласці ніжнія вянкі. Пасля можна і адрэстаўраваць».

2
Дом № 17 на Валатаўской вуліцы

Вядомы ў горадзе краязнаўца Андрэй Скідан лічыць, што з такіх дамоў, якія зараз ідуць пад нож бульдозера, можна было стварыць своеасаблівы музей драўлянага дойлідства пад адкрытым небам. Ён мог бы быць альбо на Валатаўской, альбо на той жа вуліцы Пляханава — у гістарычным раёне Спасава Слабада. Зараз у абласным горадзе, другім па велічыні пасля Мінска, апрача парау Румянцавых–Паскевічаў, і паказаць турыстам асабліва няма чаго.

Скідан: «Гэта ўнікальная драўляная архітэктура, якая распаўсюджана толькі на паўднёвым усходзе Беларусі, у прыватнасці ў Гомелі. Характэрная архітэктоніка саміх дамоў, іхняе архітэктурнае аблічча ў першую чаргу. Другое — гэта аздоба дамоў традыцыйным разьбяным дэкорам, які ў іншых рэгіёнах Беларусі не сустракаецца».

Краязнавец лічыць, што пасля прыстасавання драўляных дамоў да сучасных камунікацый іх можна было б выкарыстаць для грамадскіх мэтаў:

«Гэта прыстасаванне пад грамадскія аб’екты — музеі, кавярні, згодна з турыстычным планам горада, у якім быццам бы зацікаўленыя ўсе. Тым не менш гэтым не зацікавіліся ўлады, каб нешта было вырашана прынцыпова. Таму іх зносяць і не захоўваюць».

3
Выгляд Валатаўской вуліцы

Актывісты маладзёжнай краязнаўчай суполкі «Талака» і мясцовага Таварыства беларускай мовы даслалі ў гарвыканкам і Міністэрства культуры Беларусі кіпу дакументаў і прапаноў, каб уратаваць хоць частку драўлянага горада, які зараз беспаваротна знікае.

Гаворыць намесніца кіраўніка гомельскай «Талакі» Марыся Тульжанкова:

«Самае прыкрае тое, што ўлады, пакуль мы не звярнуліся, не пачалі радыкальна дзейнічаць, проста не задумваліся пра гэтую тэму. І на сённяшні дзень працягваецца знішчэнне драўлянай забудовы Гомеля».

https://www.traditionrolex.com/8