https://www.traditionrolex.com/8
<p>Асаблівая каштоўнасць твораў мастака ў тым, што яны з фатаграфічнай дакладнасцю ўзнаўляюць панарамы разбураных гарадоў і мястэчак, дамоў і кварталаў, помнікаў яўрэйскай культуры, што ў будучым можа стаць падставай для ўзнаўлення страчанай забудовы</p>

20 лістапада  а 11 гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей І з’езда РСДРП» адкрылася выстаўка «Пасляваенны Мінск у карцінах Анатоля Наліваева».

Наліваеў Анатоль Аляксандравіч (Абрам Налівай), 01.10.1931, Рагачоў – мастак, рэстаўратар, музыкант, кАнтар, тэатральны акцёр, збіральнік і выканаўца яўрэйскай кАнтарскай музыкі. Галоўны герой фільма «Вытокі» (рэжысёр Юрый Гарулёў). Першы дырэктар музея «Літаратурна-мастацкая гасцёўня імя У. Галубка».

Нарадзіўся ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. У 1941 г. 10-гадоваму Анатолю з маці ўдалося збегчы з Мінска, дзе ў той час жыла сям’я мастака. Анатоль Наліваеў  з дзяцінства валодаў фатаграфічнай памяццю, што дазволіла яму ўжо з 14 гадоў тайна замалёўваць разбураны Мінск (у 1940–1950-я гг. фатаграфаваць і замалёўваць сталіцу было забаронена, але хто звяртаў увагу на хлопца…).

Да 1960 г. ён паспеў адлюстраваць старыя кварталы Мінска – Верхні горад, Траецкае прадмесце, Татарскую слабаду з мячэццю, Татарскія агароды, касцёл былога кляштара дамініканцаў і іншыя віды цэнтральнай часткі горада, якія затым былі разбураны або зменены да непазнавальнасці. Асноўная частка работ Наліваева паказвае раёны горада Мінска, звязаныя з яўрэйскім жыццём: ён выявіў дзясяткі сінагог, кварталы, вуліцы і дамы, помнікі яўрэйскай культуры.

Асаблівая каштоўнасць твораў мастака ў тым, што яны з фатаграфічнай дакладнасцю ўзнаўляюць панарамы разбураных гарадоў і мястэчак, дамоў і кварталаў, помнікаў яўрэйскай культуры, што ў будучым можа стаць падставай для ўзнаўлення страчанай забудовы.

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леанід Левін лічыць: «Фатаграфічна і фактаграфічна дакладны Анатоль Наліваеў змог увасобіць  цеплыню, душу камня, трывожна трапяткое сэрца пабудоў. Карціны не ствараліся спецыяльна для выстаўкі. Мастак – з шэрагу тых фанатаў, якія, не думаючы пра выстаўкі і мастсаветы, проста малявалі стары горад».

1

https://www.traditionrolex.com/8