https://www.traditionrolex.com/8
<p>20 га беларускага ландшафтнага заказніка стануць ядром стварэння транспамежнага парка «Аўгустоўская пушча». Каля 115 тысяч га пушчы будзе размяшчацца на тэрыторыі Польшчы  і  каля 25 тысяч  – на тэрыторыі Літвы</p>

20 га беларускага ландшафтнага заказніка стануць ядром стварэння транспамежнага парка «Аўгустоўская пушча». Каля 115 тысяч га пушчы будзе размяшчацца на тэрыторыі Польшчы  і  каля 25 тысяч  – на тэрыторыі Літвы, паведамляе «Твой стыль».

Пра неабходнасць агульнага плана кіравання транспамежнымі  тэрыторыямі пад  асаблівай аховай і развіццё экатурызму гаворка вялася яшчэ на міжнароднай нарадзе прадстаўнікоў Беларусі і Літвы, што адбылася  16 верасня 2011 года ў Гродне.

З беларускіх тэрыторый у зону ўвагі ўвайшлі Гродзенская пушча і беларуская частка транспамежнай зоны «Чапкеляй–Котра».

Канчатковая мэта – захаванне багатай прыроднай спадчыны, наданне ёй адзінага прыродаахоўнага статуса, інтэграцыя гэтых тэрыторый у агульнаеўрапейскую экалагічную сетку, фармаванне якой павінна завяршыцца ў  2015 годзе.

На першым этапе будуць распрацоўвацца рознамаштабныя тэматычныя карты прыродаахоўных тэрыторый.

Падрыхтоўка «Атласа транспамежных ААПТ Літвы і Беларусі: прыроднае асяроддзе і турысцка-рэкрэацыйнае прыродакарыстанне» распачатая ў межах міжнароднага праекта «Менеджмент  транспамежных асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Алітускага ўезда і Гродзенскай вобласці і іх інтэграцыя ў агульнаеўрапейскую сетку».

Праект рэалізуецца на працягу 2012-2013 гадоў па Праграме транспамежнага супрацоўніцтва Еўрасаюза «Латвія–Літва–Беларусь» у межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства.

З беларускага боку выканаўцам з’яўляецца геаграфічны факультэт БДУ.

На папяровых і электронных носьбітах будуць выкананыя:

- Аглядная карта транспамежных асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый  Беларусі  і Літвы ў маштабе 1:400 000 з разгорнутай легендай (пералік тэрыторый, іх плошча, нацыянальны і міжнародны статус і г. д.).

- Карты асобных транспамежных ААПТ маштаба 1:100 000 на топааснове з указаннем існуючых функцыянальных зон, каштоўных прыродных, гістарычных, культурных, рэкрэацыйных аб’ектаў, турыстычных маршрутаў і экалагічных сцяжын, памежных пераходаў і г. д.

 - Карты канфліктных сітуацый прыродакарыстання транспамежных ААПТ маштаба 1:100 000 з нанясеннем на іх кропкавых, лінейных, плошчавых крыніц, якія робяць шкоду навакольнаму асяроддзю альбо яго асобным кампанентам. У лягендзе будуць адлюстраваны від крыніцы канфлікта, ступень інтэнсіўнасці  ўздзеяння,  аб’екты канфліктных сітуацый, іх праявы і г. д.

- Карты транспамежнай экалагічнай сеткі памежнай зоны Беларусі і Літвы ў маштабе 1:400 000. Карта тэрытарыяльна вылучыць зоны са спецыяльным рэжымам выкарыстання, які рэгламентуе прыродакарыстанне ў транспамежнай экалагічнай сетцы, гаспадарчую і іншую дзейнасць на гэтай тэрыторыі.

Створаныя ў межах праекта карты стануць базай у падрыхтоўцы Плана кіравання транспамежнымі прыроднымі тэрыторыямі.

Кася Крот

https://www.traditionrolex.com/8