https://www.traditionrolex.com/8
<p>Культурнае супрацоўніцтва з Нідэрландамі наладжвае Лабжанскі школьны музей, што ў Клімавіцкім раёне. Багатай этнаграфічнай калекцыяй гісторыка-краязнаўчага музея «Гісторыя Лабжанскага краю», які размешчаны ў мясцовай школе, зацікавіўся Гістарычны музей Амстэрдама</p>

Культурнае супрацоўніцтва з Нідэрландамі наладжвае Лабжанскі школьны музей, што ў Клімавіцкім раёне. Багатай этнаграфічнай калекцыяй гісторыка-краязнаўчага музея «Гісторыя Лабжанскага краю», які размешчаны ў мясцовай школе, зацікавіўся Гістарычны музей Амстэрдама, паведамляе тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Інтарэс дырэктара гэтай установы Б’ерна Стэнверса – невыпадковы, бо невялічкі музей за некалькі гадоў свайго існавання назапасіў ўжо каля 1500 унікальных экспанатаў багатай гісторыі Лабжанскага краю. За тры гады існавання педкалектыў навучальнага комплекса «Лабжанская сярэдняя школа – дзіцячы садок» разам з зацікаўленымі вучнямі зрабіў вялізарную этнаграфічную працу па павялічэнні фондаў музея. Дзякуючы руплівай пошукавай дзейнасці пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыіі Ірыны Навагродскай у музеі ствараюцца такія экспазіцыі, як «Матчыны рукі», «Гаспадарчы куток», «Вывучэнне падузорніка», «Куфар пасаг», «Рамёствы Лабжаншчыны» і «Рушнікі беларускія».

Менавіта багатая калекцыя традыцыйных рушнікоў, у якіх кожны даматканы сімвал адлюстроўвае векавую крывічанскую мудрасць, суправаджаў беларуса, так бы мовіць, «ад світанку да змярканку», выклікае цікавасць шматлікіх даследчыкаў і знаўцаў традыцыйнай культуры. І вось невыпадковым апынулася і знаёмства з дырэктарам Гістарычнага музея сталіцы Нідэрландаў Амстэрдама Б’ернам Стэнверсам, а таксама іншымі выбітнымі даследчыкамі беларускіх і індаеўрапейскіх традыцый. З нідэрландскімі навукоўцамі-этнографамі лабжанскія краязнаўцы ужо дамовіліся развіваць культурныя адносіны. Зараз для сваіх калег з гэтай заходнееўрапейскай краіны ў музеі «Гісторыя Лабжанскага краю» рыхтуюць навуковы спіс сваёй багатай калекцыі традыцыйных рушнікоў.

Дарэчы, Лабжанскі школьны музей Клімавіцкага раёна за 3 гады свайго існавання ўжо некалькі разоў станавіўся пераможцам раённага, абласнога і рэспубліканскага конкурсаў-аглядаў школьных этнаграфічных музеяў. А ўдзел у першым нацыянальным форуме «Музеі Беларусі», які прайшоў напярэдадні ў Гродне, дазволіў узняць работу музея на новы ўзровень.

https://www.traditionrolex.com/8