https://www.traditionrolex.com/8
<p>Бярэзіна — па-французску значыць «катастрофа»</p>

Роўна 200 гадоў таму Вялікую армію Напалеона чакаў разгром на беларускай рэчцы Бярэзіне. У часе пераправы, якая доўжылася некалькі лістападаўскіх дзён 1812 года, загінула каля 40 тысяч салдат французскай арміі, паведамляе Радыё «Свабода».

Сёння на гэтым месцы адбыліся мітынг-рэквіем, ускладанне вянкоў і тэатралізаваная рэканструкцыя тых падзей.

Ушанаванне воінаў было арганізавана ўладамі Беларусі.

На Брылёўскае поле прыехала некалькі тысяч чалавек, з іх больш за сто ўдзельнікаў ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі, Бельгіі і Швейцарыі.

1

Мірэй Мюсо, былы пасол Францыі

На ўрачыстасці прыехала некалькі соцень французаў, паведаміў «Свабодзе» адзін з гасцей, нашчадак малодшага брата імператара Напалеона І Шарль Банапарт.

Ён упершыню ў жыцці пабачыў Бярэзіну і быў вельмі ўражаны:

2

Шарль Банапарт

«У мяне так шмат эмоцый. Для нас Бярэзіна з'яўляецца нечым з шэрагу міфічных рэчаў. Гэта канец авантуры. У французскай мове слова Бярэзіна абазначае вялікую катастрофу. Калі ж я ўбачыў гэтую раку, то зразумеў, што гэта невялікая рака. І я зразумеў, наколькі стомленымі былі людзі, змучанымі гэтай рускай кампаніяй, калі яны тут загінулі, гэта для іх было сапраўды фінальным пунктам».

Шарль Банапарт агледзеў мемарыялы рускім, французскім воінам на берагах Бярэзіны і зазначыў:

«Для мяне галоўнае, каб да гэтых помнікаў прыходзілі людзі, аддавалі ім пашану, каб іх наведвалі турысты. І трэба, каб была камунікацыя, каб людзі ведалі, дзе што можна тут убачыць, каб была інфармацыя на гэты конт на розных мовах».

Спадар Банапарт з'яўляецца намеснікам мэра аднаго з невялікіх французскіх гарадоў і мае свой бізнэс у Парыжы.

3

Ля помніка рускім воінам

Мемарыял «Брылёўскае поле» ў гонар  200-гадовагаю білею пераправы Вялікага войска Напалеона быў упрыгожаны беларускім, расійскім і французскім сцягамі. Прадстаўнікі гэтых трох краін усклалі вянкі і кветкі да манументаў рускім і французскім салдатам і да агульнага манумента смутку. За некалькі тыдняў да юбілею на берагах Бярэзіны каля вёскі Студзёнка былі пахаваныя знойдзеныя тут парэшткі 110 французскіх салдат 1812 года.

4

Ля помніку французскім воінам

Старшыня Менскага аблвыканкама Барыс Батура, выступаючы на мітынгу памяці, заявіў, што ў той вайне прымалі ўдзел і продкі беларусаў, прычым на баку абедзвюх армій — рускай і французскай:

«Нельга адмаўляць, што частка беларускага насельніцтва вітала Напалеона, як нельга адмаўляць і тое, што ў рускай арміі ваявалі палкі, набраныя з рэкрутаў беларускіх губерняў. Жыхары беларускіх зямель апынуліся паміж жорнамі двух войскаў. Ад многіх гарадоў і вёсак тады засталіся папялішчы, а насельніцтва краю скарацілася на траціну».

Пасол Францыі ў Мінску Мішэль Рэнеры заявіў на гэтым мітынгу:

«Цяпер тут ціха. Крыкі аціхлі, але мы не забыліся безабаронных ахвяр гэтай пагоні. Мы захоўваем памяць пра вас і молімся аб вас. Чамусьці ў французскай мове слова «Бярэзіна» азначае толькі катастрофу. Хоць, калі разабрацца, верныя салдаты Напалеона здзейснілі тут вялікі подзвіг — знаходзячыся амаль у поўным атачэнні, яны выратавалі свайго імператара. Я кланяюся вам, салдаты абедзвюх армій».

5

Пасол Францыі Мішэль Рэнеры

Валер Каліноўскі

P. S. «Айчынная вайна 1812 году ў Беларусі — гістарычная фікцыя»

https://www.traditionrolex.com/8