<p>Актывістыч веласіпеднага руху Беларусі сустрэліся ў Гродне на другім нацыянальным форуме. Вялікая колькасць праблем аматараў экалагічнага транспарту, іх вопыт у розных рэгіёнах сталі тэмамі для абмеркавання</p>

Актывісты велсіпеднага руху Беларусі сустрэліся ў Гродне на другім нацыянальным форуме. Вялікая колькасць праблем аматараў экалагічнага транспарту, іх вопыт у розных рэгіёнах сталі тэмамі для абмеркавання, паведамляе радыё «Рацыя».

Іван Найдзёнаў, веласіпедыст з Гродна кажа, што шмат якія цяжкасці ўзнікаюць праз розныя падыходы ўлад і веласіпедыстаў да развіцця веласіпеднай інфраструктуры.

– Мэта гэтага форуму – сустрэцца з актывістамі з іншых абласцей нашага краю і паразмаўляць, што яны робяць, якія ў іх поспехі, якія ў іх клопаты, і расказаць аб сваіх. У добрай атмасферы паразмаўляць пра гэтыя праблемы. Але не ўсё так кепска, як можа паказацца. Усё добра. Калі мы разам размаўляем, мы падсілкоўваемся энергіей, каб затым з новай сілай далей штосьці рабіць, каб веласіпедны рух у нашай краіне быў больш папулярны.

Форум веласіпедных аматараў працягнецца 2 дні. Апрача гаспадароў-гродзенцаў, удзел прымаюць веласіпедысты з Гомеля, Магілёва, Мінска, Брэста і Ліды. Сярод тэм для абмеркавання – ініцыятыва па ўнясенні ў правілы дарожнага руху змен для ўніфікацыі з суседнімі краінамі, дзе веласіпедыстаў не прыгнятаюць.

1

2

3

4

Якуб Сушчынскі

Фота аўтара