https://www.traditionrolex.com/8
<p>Актывізацыя турыстычных патокаў, насычэнне тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, як помніка, як мнагаслойнай тэрыторыі – гэта «Старажытнае Бярэсце», стары горад, сама крэпасць XIX стагоддзя і мемарыял. Трэба так іх задзейнічаць, каб у турыстаў была больш багатая праграма</p>

У Брэсце завяршыўся трохдзённы семінар на тэму «Брэсцкая крэпасць – тэрыторыя і рэсурсы для стварэння міжнароднага культурнага цэнтра», паведамляе радыё «Рацыя».

Ініцыятарам правядзення семінара выступілі Брэсцкі гарвыканкам, мецэнат Уладзімір Мікулік і Алена Агапава – кіраўнік праекта «Эрмітаж». Мэта семінара – стымуляванне мясцовай культурнай і дзелавой супольнасці рэгіёна, стварэнне актуальных праектных ідэй у галіне турызма, развіццё інфраструктуры горада, павышэнне інвестыцыйнай прыцягальнасці, – кажа ўдзельніца семінара Ірына Лаўроўская:

– Актывізацыя турыстычных патокаў, насычэнне тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, як помніка, як мнагаслойнай тэрыторыі – гэта «Старажытнае Бярэсце», стары горад, сама крэпасць XIX стагоддзя і мемарыял. Трэба так іх задзейнічаць, каб у турыстаў была больш багатая праграма.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел эксперты і спецыялісты: Лінда Тутыет і Том Флемінг з Вялікабрытаніі, Бьёрн Стывенс з Нідэрландаў, Сяргей Зуеў, Юрый Пералыгін і шэраг іншых спецыялістаў. Беларускі бок прадставіў даклады па праблемах тэрыторыі.

Выступілі прафесар, археолаг Пётр Лысенка, доктар урбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская, Аляксандр Бяспалаў – кіраўнік аддзела фізічнай культуры і спорта Брэсцкага гарвыканкама, а таксама Ларыса Бібік – намеснік дырэктара мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць».

1

2

https://www.traditionrolex.com/8