https://www.traditionrolex.com/8
<p>З 21 снежня ў сталічным парку Горкага ўсіх, хто верыць у цуды, будзе чакаць Дзед Мароз. Вось толькi, каб наведаць чараўніка, прыйдзецца заплаціць</p>

З 21 снежня ў сталічным парку Горкага ўсіх, хто верыць у цуды, будзе чакаць Дзед Мароз. Вось толькi, каб наведаць чараўніка, прыйдзецца заплаціць, паведамляе «Рэспублiка».

Усяго ёсць тры варыянты сустрэчы: індывідуальная — казку можна расцягнуць на 7 або 15 хвілін — і групавая — ад чатырох да 20 чалавек, якія трапяць у казачны домік на 30 хвілін.

У залежнасці ад абранага для цуда дня і гадзіны індывідуальны прыём у чараўніка абыдзецца ў 30—100 тысяч рублёў. Бацькам, чые дзеці вырашылі ісці да Дзеда з сябрамі, прыйдзецца раскашэліцца на 20—25 тысяч рублёў з чалавека.

Самым дарагім білет будзе 24-25 і 31 снежня, а таксама 1 студзеня. Дарэчы, у гэтыя дні разам з Дзедам віншаваць дзяцей будзе і яго прыгажуня-ўнучка Снягурка.

— На сустрэчы запісалася ўжо каля 100 чалавек, — расказвае Лідзія Вежнавец, начальнік аддзела культуры УП «Гарадскія паркі». — Самымі запатрабаванымі, як і ў мінулым годзе, з’яўляюцца 24-25 і 30-31 снежня. Ёсць і тыя, хто захацеў сустрэцца з Дзедам 2 студзеня. У асноўным гэта трохгадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі.

Дарэчы, заяўкі на наведванне Дзеда Мароза ў парку Горкага прымаюць з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 і ў суботу-нядзелю з 9.00 да 16.00.

https://www.traditionrolex.com/8