https://www.traditionrolex.com/8
<p>Дызайнер Юрась Кубараў прыдумаў каляндарыкі, на якіх князь Вітаўт Вялікі ды кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, імператары Пётр І, Аляксандр І і Мікалай ІІ, ад’ютант Багратыёна Дзяніс Давыдаў «гавораць»: «Я был в Гродно»</p>

Дызайнер, які некалі прыехаў у Гродна па размеркаванні з Расіі, вырашыў разрэкламаваць каралеўскі горад суайчыннікам.

Дызайнер Юрась Кубараў прыдумаў каляндарыкі, на якіх князь Вітаўт Вялікі ды кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, імператары Пётр І, Аляксандр І і Мікалай ІІ, ад’ютант Багратыёна Дзяніс Давыдаў «гавораць»: «Я был в Гродно».

З адваротнага боку каляндарыка – кароткая даведка, калі і што тут рабіла гэтая асоба. Аналагічная серыя існуе ў выглядзе вымпелаў і магнітаў на халадзільнік.

«Я сам з Расіі. У Гродна трапіў пасля размеркавання, – распавёў «Белсату» Юрась. – Мяне ўвесь час пыталі: «У якую «тьмутаракань» цябе закінуў лёс?» Я распавядаў сваім сябрам, якія вядомыя асобы гісторыі бывалі ў Гродне. Пагадзіцеся, калі расіянін даведаецца, што тут былі Пётр І ці Мікалай ІІ, то ставіцца да горада ён будзе зусім па-іншаму».

Апошнім штуршком да выдання такіх сувеніраў стаў нядаўні візіт Юрася ў Вену. Там дызайнер пабачыў, як удала можна культываваць памяць пра вядомых гістарычных асоб: «Напалеон у свой час спыніўся пад якім-небудзь кусцікам – адразу помнік, музей ці магніцік. Абы турыст не сышоў з пустымі рукамі».

20121127_160418

Наступнымі персанажамі гродзенскіх каляндарыкаў і магнітаў стануць бард Уладзімір Высоцкі, мастак Леў Бакст, стваральнік мовы эсперанта Людвік Заменгоф, пісьменнік Васіль Быкаў і паэт Максім Багдановіч.

Па-беларуску будуць аформленыя толькі сувеніры з выявай апошняга. «Гэтая тэма перадусім арыентаваная на беларускага спажыўца», – лічыць Юрась Кубараў.

https://www.traditionrolex.com/8