https://www.traditionrolex.com/8
<p>Цяпер мясцовыя жыхары, нават едучы ў госці да сваякоў, могуць узяць з сабою толькі тавары асабістага карыстання. Гэта ўжыванае адзенне, абутак без фабрычнай упакоўкі і ярлыкоў, прадметы асабістай гігіены – па 1 адзінцы, але не больш за 5 найменняў. Харчоў у суткі можна правезці аднаму чалавеку ў сукупнасці да 5 кілаграмаў – вага аднаго з іх не павінна перавышаць 1 кілаграм</p>
Пра абмежаванні на вываз тавараў і харчоў паведаміла прэс-служба Гомельскай памежнай групы.

Ад 29 лістапада ў Гомельскай вобласці на пунктах спрошчанага памежнага пропуску «Андрэеўка», «Глыбоцкае», «Паддабранка», «Лоеў» мяняецца пералік тавараў, якія можна правозіць праз беларуска-ўкраінскую мяжу, паведамляе Polskie Radio S.A.

Цяпер мясцовыя жыхары, нават едучы ў госці да сваякоў, могуць узяць з сабою толькі тавары асабістага карыстання. Гэта ўжыванае адзенне, абутак без фабрычнай упакоўкі і ярлыкоў, прадметы асабістай гігіены – па 1 адзінцы, але не больш за 5 найменняў.

Харчоў у суткі можна правезці аднаму чалавеку ў сукупнасці да 5 кілаграмаў – вага аднаго з іх не павінна перавышаць 1 кілаграм.

Такую інфармацыю падае прэс-служба Гомельскай памежнай групы са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнага мытнага камітэту.

https://www.traditionrolex.com/8