https://www.traditionrolex.com/8
<p>Калі б у Беларусі было больш польскіх консульстваў, была б магчымасць выдаць у два разы больш віз. Але Беларусь не пагаджаецца, каб павялічыць колькасць пляцовак. Беларускае МЗС раіць, каб яны лепш наладзілі сваю працу. На думку эканаміста Яраслава Раманчука, гэта абарона ўласнага рынку. Людзі вывозяць з краіны валюту і купляюць лепшыя і таннейшыя тавары ў Польшчы. У выніку падае попыт на беларускую прадукцыю</p>

Апошнім часам шмат гаворыцца пра складанасці з выдачай польскіх віз у Беларусі.

Як паведамляе Polskie Radio S.A, Gazeta Wyborcza вяртаецца да гэтай праблемы. Каб атрымаць польскую візу, беларусы павінны спачатку зарэгістравацца і запоўніць анкету на сайце консульства. Раз у месяц, у суботу, на гэтым сайце з'яўляюцца свабодныя даты. Тады можна дамовіцца аб тэрміне прыходу ў консульства. Рэгістрацыя павінна была павялічыць колькасць выдаваных віз. З усіх дзяржаў Шэнгенскай зоны Польшча найбольш віз выдае ў Беларусі. У мінулым годзе было выдадзена больш за 300 тыс. віз, а годам раней – на 100 тыс. менш.

Рэзкі рост папулярнасці польскіх віз пачаўся ў мінулым годзе, калі былі ўведзеныя гэтак званыя візы «на пакупкі». Такая віза каштуе 60 еўра. А цэны ў Польшчы на многія тавары ніжэйшыя, чым у Беларусі. Можна ашчадзіць грошы, а нават падзарабіць, калі прывезці тавары на продаж. Паводле дадзеных Мытнай палаты ў Беластоку, расце колькасьць асоб, якія падаюць дакументы на вяртанне падатку на дададзеную вартасць. Гэта азначае, што ўсё больш беларусаў ездзіць у Польшчу па тавары.

Электронная рэгістрацыя дае магчымасьць зарабіць беларусам, якія ведаюць інтэрнэт. Большасць жадаючых атрымаць візу рэгіструецца праз пасярэднікаў, паколькі без ведаў па інфарматыцы цяжка гэта зрабіць самому. Гэта пацвярджае консул з Гродна Анджэй Хадкевіч.

Легальная фірма-пасярэднік бярэ за паслугу 1,5 млн рублёў. У нелегальных стаўкі ніжэйшыя – 50–100 еўра. На інтэрнэт-форумах шмат каментарыяў, што фірмы дамаўляюцца з консульствам, каб зарабляць грошы. Урадавыя СМІ таксама пішуць, што праблемы з рэгістрацыяй вынікаюць з карупцыі. Але ні разу не было прадстаўлена ніякіх доказаў карупцыйных дзеянняў.

Эканамічная дзейнасць без рэгістрацыі караецца ў Беларусі па закону, але не было аніводнага выпадку, каб фірма-пасярэднік, якая працуе без рэгістрацыі, была пакараная. Яны рэкламуюць свае паслугі ў інтэрнэце, вывешваюць улёткі. У Міністэрстве ўнутарных спраў аўтар артыкулу Анджэй Пачобут пачуў, што пакуль што не было загаду, каб міліцыя сканцэнтравала сваю ўвагу на гэтай справе. Калі такі загад з'явіцца, то міліцыя хутка зоймецца пасярэднікамі.

Калі б у Беларусі было больш польскіх консульстваў, была б магчымасьць выдаць у два разы больш віз. Але Беларусь не пагаджаецца, каб павялічыць колькасьць пляцовак. Беларускае МЗС раіць, каб яны лепш наладзілі сваю працу. На думку эканаміста Яраслава Раманчука, гэта абарона ўласнага рынку. Людзі вывозяць з краіны валюту і купляюць лепшыя і таннейшыя тавары ў Польшчы. У выніку падае попыт на беларускую прадукцыю.

https://www.traditionrolex.com/8