<p>У выставачным праекце прэзентуюцца творы беларускіх і замежных мастакоў, якія прапагандуюць ідэі міру і ненасілля сродкамі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і  народных рамёстваў.  Удзельнікі выстаўкі: Анастасія Арайс, Аляксандра Дзятлава, Уладзімір Кожух, Грыгорый Іваноў, Наталля Іванова, Дзмітрый Зайцаў, Алена Кудраўцава, Алена Старыкава, Алена Туманава, Ігар Адамовіч, Святлана Лункевіч- Адамовіч, Іларыя Вечар. Запрошаныя госці –  Гуніла Пэтаў Шоберг (Швецыя), Людміла Бруевіч (Украіна), Валянціна Будзіна (Расія)</p>

6 снежня 2012 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца мастацкі праект «Майстар Міратворац  2012». Ініцыятары і арганізатыры выстаўкі – Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Саюз майстроў-міратворцаў» «Святло».

У выставачным праекце прэзентуюцца творы беларускіх і замежных мастакоў, якія прапагандуюць ідэі міру і ненасілля сродкамі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і  народных рамёстваў.  Удзельнікі выстаўкі: Анастасія Арайс, Аляксандра Дзятлава, Уладзімір Кожух, Грыгорый Іваноў, Наталля Іванова, Дзмітрый Зайцаў, Алена Кудраўцава, Алена Старыкава, Алена Туманава, Ігар Адамовіч, Святлана Лункевіч- Адамовіч, Іларыя Вечар. Запрошаныя госці –  Гуніла Пэтаў Шоберг (Швецыя), Людміла Бруевіч (Украіна), Валянціна Будзіна (Расія)

Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы адносяцца да розных мастацкіх напрамкаў, разнастайная і тэхніка іх выканання – жывапіс, жых, кераміка, скульптура, войлак, бяроста, анімацыя.

Праект аб’яднаў шэраг мастакоў, у кожнага з якіх сваё бачанне свету, і кожны з іх прапануе яго гледачам, а разам з тым і глыбокія асабістыя ўражанні, перажыванні, эмоцыі, адчуванні. Кожную секунду ў свеце нешта змяняецца, але зменлівасць бывае і на энергетычным узроўні. А яе можна адчуць толькі падсвядома або зразумець падчас цеснай узаемасувязі з навакольным асяроддзем.

file1532bc6c59225be5

Менавіта гэту зменлівасць і сувязь імкнуцца перадаць удзельнікі выстаўкі ў мастацкіх творах. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць і міфалогію, і паэтыку, і сакральнасць…

Выстаўка скіравана на мір і садружнасць паміж краінамі ў галіне культуры і мастацтва, на ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь, а таксама на духоўна- маральнае развіццё нашага грамадства.

У межах праекта 16 снежня 2012 г. з 12.00 да 13.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай, прафесарам, загадчыцай кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандрай Дзятлавай па тэме «Скульптура з фарфора».