https://www.traditionrolex.com/8
<p>Прагнозы сіноптыкаў спраўдзіліся: на гэтым тыдні ў Беларусь прыйшла сапраўдная зіма. Хутка можна будзе гуляць у снежкі і катацца на каньках</p>

Прагнозы сіноптыкаў спраўдзіліся: на гэтым тыдні ў Беларусь прыйшла сапраўдная зіма. Хутка можна будзе гуляць у снежкі і катацца на каньках. Дарэчы, пра апошнія. Мы вырашылі даведацца, колькі лядовых пляцовак гэтай зімой з’явіцца ў абласных цэнтрах і сталіцы, паведамляе «Рэспублiка».

— Як і ў мінулым годзе, мы плануем зрабіць дзевяць каткоў, — расказвае Вячаслаў Патупчык, вядучы спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама. — Для заліўкі патрэбна, каб не менш за пяць дзён тэмпература была мінус 5—7. Сёння ў нас мінус 1—3, таму хутка ўжо пачнём над імі працаваць.

У Гродне ж гэтай зімой з’явіцца дзве лядовыя пляцоўкі. Яшчэ адна — цэнтральная — парадуе наведвальнікаў парка Жылібера, а на вулiцы Курчатава каток зробяць на вадаёме.

— Пакатацца на каньках магіляўчане змогуць на лядовай дарожцы на стадыёне «Спартак» і катку, які зойме ўсё футбольнае поле «Тарпеда», — кажа Арэст Жыгалка, галоўны спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама. — Тут жа будуць працаваць і пункты пракату канькоў. У «запасах» «Спартака» іх — 150 пар, а «Тарпеда» — 250. Акрамя гэтага, у горадзе з’явіцца больш за 25 малых каткоў і 20 хакейных каробак.

У Віцебску ж будзе 49 лядовых пляцовак. Да іх трэба дадаць яшчэ 36 хакейных каробак і 9 лыжных трас.

— У нас з’явіцца больш за 70 каткоў, — расказваюць у аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама. — Пры гэтым сваю лядовую пляцоўку зальюць амаль каля кожнай школы.

А вось у Мінску адкрыецца больш за 100 каткоў і 30 хакейных каробак. Акрамя гэтага, жыхары і госці горада змогуць апрабаваць хуткі снег на 20 лыжных трасах.

https://www.traditionrolex.com/8