<div class="article_txt_intro">
<p class="introduction"><span class="zoomMe">Стваральнікі «Арт-сядзібы» распачалі чарговую спробу стварэння ў Мінску культурнай пляцоўкі</span></p>
</div>

6 і 7 снежня ў новым памяшканні на завулку Масквіна будуць выступаць цікавыя і маладыя беларускія паэты   і музыкі, якія самыя выказалі жаданне далучыцца да адкрыцця пляцоўкі. Атрымаецца такі вясёлы беларускі «капуснік», паведамляе Радыё «Свабода».

На дадзены момант вядомы наступны спіс выступоўцаў:

6 снежня, чацвер. Пачатак а 19-й:


• заспяваюць гурты Green Pills ды «Знарок»,

• будзе граць Пётр Клюеў,

• пад гітару паспявае Сяргей Башлыкевіч,

• відэамастак Аляксандр Крупіна прэзентуе свае апошнія відэапрацы,

• свае вершы пачытае Павел Белавус,

• цікавая паэтка Яна Еўдакімовіч, каардынатар літаратурнага праекту «Кухня», таксама пачытае свае вершы.

7 снежня, пятніца. Пачатак а 18-й:

• праспявае некалькі песень Рэспубліка Паліна,

• паэтка Валярына Кустава пакажа свае відэавершы,

• прачытае вершы малады паэт Алесь Снег,

• беларускамоўны рэпер Вожык будзе ў акустычным варыянце,

• будзе бітбокс ад SHANE,

• прагучаць уласныя творы ад паэткі і музыкі Ганны Чумаковай.

Адрас: завулак Масквіна, 4, асобны задні ўваход у будынак.
1