https://www.traditionrolex.com/8
<p>У сядзібе з’явіцца новы персанаж — злосны Карачун. Нашы продкі ўяўлялі яго ўладаром падземнага царства, богам цемры і смерці. Так супала, што дзень нараджэння злога духа прыпадае на праславутае 21 снежня — дату канца свету па календары майя. Але Зюзя Паазерскі разам са сваёй кампаніяй не дасць яму адбыцца! Добрыя сілы акажуцца мацнейшымі за злыя, і наступленне Новага года стане запамінальным для ўсіх</p>

15 снежня расчыняюцца дзверы ў казку — пачынае прымаць гасцей сядзіба Зюзі Паазерскага. У праслаўленай рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза ў Азёрках зноў заззяюць сотні агнёў і ўсмешак. Арганізатары свята абяцаюць зрабіць іх яшчэ больш яркімі — сёлета падрыхтавана новая анімацыйная праграма, паведамляе «Пастаўскі край»

Як расказаў генеральны дырэктар Цэнтра турысцкіх паслуг, ініцыятар праекта «У госці да Зюзі Паазерскага» Ягор Часлававіч Шушкевіч, у сядзібе з’явіцца новы персанаж — злосны Карачун. Нашы продкі ўяўлялі яго ўладаром падземнага царства, богам цемры і смерці. Так супала, што дзень нараджэння злога духа прыпадае на праславутае 21 снежня — дату канца свету па календары майя. Але Зюзя Паазерскі разам са сваёй кампаніяй не дасць яму адбыцца! Добрыя сілы акажуцца мацнейшымі за злыя, і наступленне Новага года стане запамінальным для ўсіх.

Усіх сакрэтаў праграмы Ягор Часлававіч не раскрывае: маўляў, няхай будзе сюрпрыз для турыстаў. А іх сёлета чакаецца не менш за пяць тысяч — як з Беларусі, так і з-за мяжы.

— Ужо сёння многія пераднавагоднія прадстаўленні цалкам распісаныя, — сказаў Ягор Часлававіч. — Мы не хочам ствараць нязручнасці турыстам, таму прымаем толькі пэўную колькасць людзей. Заявак шмат — як калектыўных, так і індывідуальных. Нямала замежнікаў у навагодні час адпачывае ў аграэкасядзібах Пастаўшчыны, а таксама на Браслаўшчыне, Нарачы. І ўсе жадаюць пазнаёміцца з нашым чараўніком Зюзем.

Па-ранейшаму на тэрыторыі сядзібы, якую да пачатку сезона істотна добраўпарадкавалі, можна будзе паспытаць стравы беларускай нацыянальнай кухні, сагрэцца на марозе гарачым травяным чаем, набыць сувеніры… Да паслуг наведвальнікаў і разнастайныя экскурсійныя маршруты па Пастаўскім краі.

Закончацца паазерскія прыгоды 14 студзеня.

Іна СНЯЖКОВА

https://www.traditionrolex.com/8