https://www.traditionrolex.com/8
<p>Кожны жадаючы брэстчанін можа далучыцца да папулярызацыі веласіпеднага руху ў горадзе над Бугам. Для гэтага неабходна ўсяго сфатаграфавацца з веласіпедам на фоне знакамітых мясцін у Брэсце і даслаць здымак на адмысловы конкурс</p>

Кожны жадаючы брэстчанін можа далучыцца да папулярызацыі веласіпеднага руху ў горадзе над Бугам. Для гэтага неабходна ўсяго сфатаграфавацца з велсіпедам на фоне знакамітых мясцін у Брэсце і даслаць здымак на адмысловы конкурс, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Вынікам стане выраб календара на сцяну на 2013-2014 гады, а ўдзельнік атрымае прыз. Акцыю праводзіць кампанія «За вела-Брэст», якая арганізаваная агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Кампанія рэалізуе свае праекты другі год. Яе каардынатар Уладзімір Красько паведаміў, што за гэты час у інфармацыйнай працы дасягнуты значныя поспехі, а для веласіпедыстаў створаны якасны сайт.

– На сайце змешчана дзесяць сацыяльных ролікаў з мэтай папулярызацыі веласіпеднага руху. Таксама на сайце ёсць матэрыялы пра тое, як дапамагчы «пачаткоўцу» выбраць сабе веласіпед. Ёсць схемы руху па Брэсце, маршруты па Брэсцкай вобласці з мэтай пашырэння велатурызму. Выпушчана іншая прадукцыя, сярод якой налепкі на раму веласіпеда, бралкі з лагатыпам кампаніі.

Стварэнне календара на 2013-1014 гады стане чарговым крокам у інфармацыйнай працы кампаніі. Здымак для ўдзелу ў конкурсе неабходна скінуць па адрасе: vybor@tut.by.

Юрась Палескі

https://www.traditionrolex.com/8