https://www.traditionrolex.com/8
<p>Праект «Музейныя лабірынты» працягваецца! 8 снежня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы стаў пляцоўкай для правядзення выбітнага мерапрыемства</p>

Праект «Музейныя лабірынты» працягваецца! 8 снежня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы стаў пляцоўкай для правядзення выбітнага мерапрыемства, паведамляе «Веб-журналист».

Пры ўваходзе ў музей наведвальнікаў сустракалі супрацоўніцы ўстановы. Яны запрашалі гасцей праходзіць у залу.

Усеагульную ўвагу прыцягвала «гарадская рэкламная тумба», якая стаяла перад уваходам у залу. Кожны жадаючы мог пакінуць там свае пажаданні, мары, а таксама і рэкламу.

1

Мастакі каля мальбертаў робяць апошнія падрыхтоўкі. Падчас імпрэзы яны павінны былі намаляваць некалькі карцін. Іх натхненню садзейнічалі музыкі, якія гралі на працягу ўсёй дзеі. Напрыканцы свята ўсе карціны прадалі на аўкцыёне.

2

Кожны мог паспрабаваць сябе ў якасці мастака. Дзеля гэтага ў зале паставілі мальберт і фарбы. Музыка натхняе не толькі творцаў, але і звычайных людзей.

Нязвычна было бачыць столькі дзяцей у музеі. Спецыяльна для іх на падлозе ляжалі каляровыя алоўкі і белыя лісты паперы. На працягу свята маленькія наведвальнікі малявалі. Галоўнымі творцамі дзеі ўсё ж такі былі яны.

3

Дзея пачалася крыху пазней запланаванага, але на гэты момант ўжо сабраліся ўсе госці. Імпрэзу распачаў студэнцкі этнаграфічны гурт. Навучэнцы выканалі толькі некалькі кампазіцый. Фальклорную тэму працягнуў гурт «Гуда». Перад надыходзячым святам спявачкі выканалі калядныя песні.

4

Пасля выступлення «Гуды» быў невялічкі перапынак, падчас якога наведвальнікі маглі адчуць сябе жыхарамі пачатку XX стагоддзя. Фотаатэлье «Дом Адольфа Быкоўскага»  давала ўсім магчымасць сфатаграфавацца ў касцюмах мінулай эпохі.

5

У холе музея працавалі майстар-класы. Дзяўчаты з салона «У Паўлінкі» вучылі жадаючых прыгожа заплятаць валасы, рабіць незвычайныя цацкі і ўпрыгожванні.

6

Пераняў музыкальную эстафету Віктар Сямашка. Ён выканаў спецыфічныя інструментальныя кампазіцыі. «Калі такую музыку граеш, правальваешся кудысьці без адчування часу», – сказаў пра сваю музыку Віктар.

Сяргей Башлыкевіч – наступны ўдзельнік – адразу ж спадабаўся публіцы сваім хітом пра Янку Купалу. Гэту песню прасілі выканаць яшчэ раз, і Сяргей не адмовіў.Чаргуючы вясёлыя і сур’ёзныя песні, музыка распавядаў жартаўлівыя прадмовы да іх.

7

Перад выступленнем наступнага гурта да свята далучыўся мастак Андрусь Такінданг. Ён маляваў партрэты гасцей у час выступленняў музык. Аднак для гэтага трэба было яму крыху папазіраваць.

8

Фольк-рок гурт Alta Mente пазнаёміў гасцей з танцавальнай культурай народаў Еўропы. Удзельнікі гурта запрашалі ўсіх танцаваць разам з імі. З-за хваробы салісткі Кацярыны Ваданосавай у сённяшнім выступленні музык вакальных кампазіцый было значна менш.

9

Завяршыў музыкальную частку імпрэзы гурт «Нельга забыць». У гэты раз музыкі выканалі частку са сваёй новай канцэртнай праграмы.

10

Фіналам арт-дзеі стаў аўкцыён карцін. Тых самых, якія былі намаляваны падчас канцэрту. Кожны лот меў стартавы кошт 5 тысяч рублёў. Аднак гэта правіла не дзейнічала на карціны, намаляваныя маслам. Іх першы кошт – 10 тысяч рублёў. У рэшце рэшт самы дарагі шэдэўр прадалі за 70 тысяч рублёў.

Наступная імпрэза ў музеі Янкі Купалы адбудзецца 10 снежня. Яна будзе прысвечана дню нараджэння Максіма Багдановіча.

Наталья Елько

https://www.traditionrolex.com/8