https://www.traditionrolex.com/8
<p>Чарговае мерапрыемства, якое працягне акцыю «Па дарозе на Грунвальд», адбудзецца ў гістарычным цэнтры старажытнага мястэчка Браслаў. З вышыні Замкавай гары, дзе пройдзе асноўная праграма, турыстам адкрыецца цудоўны выгляд на азёры Навята і Дрывяты.</p>

Чарговае мерапрыемства, якое працягне акцыю «Па дарозе на Грунвальд», адбудзецца ў гістарычным цэнтры старажытнага мястэчка Браслаў. З вышыні Замкавай гары, дзе пройдзе асноўная праграма, турыстам адкрыецца цудоўны выгляд на азёры Навята і Дрывяты. Гэта не першы досвед ладжання ў мястэчку сярэднявечнай імпрэзы: штогод тут адбываецца Свята рамёстваў, якое збірае ўсё больш удзельнікаў і турыстаў. Сёлета, дзякуючы Браслаўскім райвыканкаму і музейнаму аб’яднанню, дні сярэднявечнай культуры на Замкавай гары набылі больш шырокі фармат і з’яўляюцца гістарычнай часткай урачыстага свята горада, якому спаўняецца 945 гадоў. У свяце прымуць удзел майстры-рэканструктары старажытных рамёстваў. За навуковую частку адказныя вядомыя вучоныя і археолагі Мікола Плавінскі, Мікола Крывальцэвіч, Сяргей Тарасаў і Андрэй Кіштымаў. Яшчэ не пацвердзілі свайго удзелу група археолагаў з Літвы і ваярская групы Jantar з Польшчы. Калі гэта адбудзецца, свята мае шанец набыць міжнародны статус. Для аматараў музыкі і танцаў зайграюць беларускія гурты Terrae vagancika, Testamentum terrae, Сornucopia, «Няміга». Ваяўнічы статус дзён сярэднявечнай культуры прадэманструюць пяць рыцарскіх клубаў. Дарэчы, падчас свята на Замкавай гары будзе дзейнічаць рыцарскі абоз. Каб у ім размясціцца, удзельнікі мерапрыемства павінны мець гістарычны намёт, гістарычнае начынне для прыгатавання і ўжывання ежы, гістарычныя строі. Для развядзення на тэрыторыі абоза вогнішча прадстаўнікі клубаў мусяць паклапаціцца пра металічны паддон – гэтага патрабуюць нормы захоўвання помніка археалогіі, якім з’яўляецца Замкавая гара. Заезд рыцараў пачнецца ўвечары 28 мая. Музыкі, майстры і археолагі могуць далучыцца да свята ў зручны для іх час.

Ніжэй размешчана праграма Дзён сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

1 дзень. 29 мая 2010 г. Субота. (11.00–17.00)

11.00–12.00 Продаж білетаў , азнаямленне наведвальнікаў з пляцоўкай на  Замкавай гары.

12.00–13.00 Шэсце клубаў-удзельнікаў па гарадзішчы.  Прадстаўленне клубаў-удзельнікаў, майстроў, музыкаў. Здабыванне жывога агню. Урачыстае адкрыццё.

 Інсцэніроўка легенды аб Браславе.

 Баявая праграма.

13.00–13.40

Рыцарскі турнір «Ратна кола»

13.40–14.20

Канцэрт гурта Terrae vagancika

14.30–15.10

Пешы рыцарскі турнір

15.20–16.00

Канцэрт гурта Testamentum Terrae

16.00–16.40

Бугурт «Бітва за сцяг»

Падчас сеансаў Баявой праграмы і на працягу ўсяго мерапрыемства:  

Рыцарскі шацёр (мэбля, посуд, вопратка, побытавыя прадметы, настольныя гульні); «Старажытныя музычныя інструменты».

Пляцоўка «Жывой археалогіі». Дэманстрацыя тэхналогій:

   – ткацтва на вертыкальных кроснах, іголкавага  шыцця;

   – апрацоўкі льну, воўны,  прадзення на верацяне;
   – пляцення і ткацтва  паясоў, пляцення сетак;

   – гістарычнага пісьменства;
   – ганчарства ранняга і сталага ярэднявечча; кансервацыі ганчарнага посуду;
   – спіральнага пляцення, вырабу з бяросты;
   – вырабу лыжак, карцаў, верацёнаў;
   – вырабу галаўных убораў у тэхніцы валяння;

   – апрацоўкі косці, крэменю, свідравання каменных сякер;

   – адліўкі з металу, кавальства;

   – здабычы агню архаічнымі метадамі;

   – адукацыйны археалагічны раскоп.

Старажытная кухня.
Старажытныя танцы.

Старажытныя забавы.

                                                2 дзень. 30 мая 2010 г. Замкавая гара. (11.00–16.00)
 
11.00–12.00 Продаж білетаў , азнаямленне наведвальнікаў з пляцоўкай на  Замкавай гары.

Знаёмства з пляцоўкамі: «Жывая археалогія», «Рыцарскі стан».

12.00–12.40 Канцэрт гурта «Няміга».

 Баявая праграма.

13.00.-13.40.    

Бугурт «Супольная валка»

13.40–14.10

Развучванне старажытных танцаў з гуртом Terrae vagancika

14.20–15.00

Бугурт «Ваўчарня»

15.00–16.00

 Закрыццё мерапрыемства. Канцэрт гурта Соrnucopia

Падчас сеансаў Баявой праграмы і на працягу ўсяго мерапрыемства:

Выставы. «Рыцарскі шацёр» (мэбля, посуд, вопратка, побытавыя прадметы, настольныя гульні), «Старажытныя музычныя інструменты».

 Пляцоўка «Жывой археалогіі». Дэманстрацыя тэхналогій:

  – ткацтва на вертыкальных кроснах, іголкавага  шыцця;

  – апрацоўкі ільну, воўны,  прадзення на верацяне;
  – пляцення і ткацтва  паясоў, пляценне сетак;

  – гістарычнага пісьменства;
  – ганчарства ранняга і сталага сярэднявечча; кансервацыі ганчарнага посуду;
  – спіральнага пляцення, вырабу з бяросты;
  – вырабу лыжак, карцаў, верацёнаў;
  – вырабу галаўных убораў у тэхніцы валяння;

  – апрацоўкі косткі, крэмяню, свідраванне каменных сякер;

  – адліўкі з металу, кавальства;

  – здабыча агню архаічнымі метадамі;

  – адукацыйны археалагічны раскоп.

Старажытная кухня
Старажытныя танцы

Старажытныя забавы

Падчас мерапрыемстваў у раёне Замкавай гары будуць працаваць гандлёвыя кропкі.

https://www.traditionrolex.com/8