https://www.traditionrolex.com/8
<p>Спецыяльная экспертная група рупіцца над выбарам дызайн-праекту рэканструкцыі «Дынама». Галоўная канцэпцыя ? захаваць гістарычнае аблічча стадыёна і ў той жа час абсталяваць яго згодна з новымі тэхналогіямі</p>

«Еўрарадыё» наведала стадыён перад рэканструкцыяй, каб у апошні раз зірнуць на распранальні і калідоры, дзе хадзілі зоркі сусветнага футболу.

Спецыяльная экспертная група рупіцца над выбарам дызайн-праекту рэканструкцыі «Дынама». Галоўная канцэпцыя ? захаваць гістарычнае аблічча стадыёна і ў той жа час абсталяваць яго згодна з новымі тэхналогіямі.

«Тры дні ? 17, 18 і 19 снежня ? будзе працаваць экспертная група. Таксама будзе праведзена незалежная экспертыза, ? паведамляе «Еўрарадыё»  Уладзімір Куршын, намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. ? Мэру даклалі, што вынікі конкурсу будуць папярэдне абвешчаны 19 снежня».

1

Адзін з конкурсных праектаў, узяты з onliner.by

У камісію ўваходзяць прадстаўнікі Мінгарвыканкама, НАКа, Мінспорту, Саюза архітэктараў, Федэрацыі футбола, групы кампаній «Трайпл» (бізнэсмен Юрый Чыж гатовы ўкласці ў рэканструкцыю блізу 30 мільёнаў еўра).

Пакуль не выбраны дызайн-праект, разборка старых канструкцый на «Дынама» таксама не можа ісці поўным ходам.

Работы праводзяцца перш-наперш на Заходняй трыбуне (так званы «брыль»), якая даўно не выкарыстоўваецца. Адтуль ужо здымаюць металічныя сядзенні і барты.

«А калі будуць высяляцца спартыўныя залы, якія месцяцца ў падтрыбунных памяшканнях?» ? цікавімся ў дырэктара «Дынама» Юрыя Крывадубскага.

«Мы іх папярэджвалі, што трэба будзе выселіцца з 1 снежня. Але з прычыны, што ссунуліся тэрміны дэмантажу «брыля», мяркую, снежань яны яшчэ дабудуць. Далей ? немагчыма будзе забяспечыць святло і камунікацыі».

Просімся ў Юрыя Крывадубскага ў першы і апошні раз зірнуць на распранальні, дзе яшчэ нядаўна рыхтаваліся да матчаў знакавыя футбалісты: Месі, Глеб, Ін’еста, Давідс, Дэль П’ера, Тоцці, Ібрагімавіч і многія іншыя.

Бачым высачэнную столь (падвясная, каб не было відаць праблем гідраізаляцыі трыбун), сайдынг, гардэробную на манер 50-х гадоў, просценькія душы… Цікава, што ў кожнай распранальні стаіць адна ізаляваная душавая кабіна. Цікавімся, чаму.

«Сексуальныя меншасці не павінны быць абмежаваныя ў правах. Гэта кабіна з’явілася ў 2008 годзе», ? распавядае Юрый Крывадубскі пра адно з патрабаванняў УЕФА, якое было неабходна ажыццявіць перад першай у гісторыі Беларусі Лігай чэмпіёнаў.

2  

«Еўрарадыё»: А гэты басейн, ці выкарыстоўваўся ён раней?

Юрый Крывадубскі: Яшчэ 3-4 гады таму ўсё гэта працавала. Потым ад гэтага адмовіліся з мэтай эканоміі.

«Еўрарадыё»: Ці выказвалі зоркі-футбалісты якія-небудзь прэтэнзіі?

Юрый Крывадубскі: Не. Распранальні на вядомых замежных стадыёнах абсталяваны даволі проста. Праўда, пасля таго, як «Баварыя» прайграла БАТЭ, футбалісты нямецкай каманды ў роспачы пашкодзілі мацаванне для душа і плітку. Мы гэта потым аднавілі, таму што пасля «Баварыі» яшчэ Іспанія тут гуляла, Грузія, былі «Ліль», «Валенсія».

Праз стометровы калідор, куды трапляеш, выйшаўшы з распранальняў, кіруем у бок футбольнага поля. Прэтэнзій да дынамаўскага газону замежныя інспектары асабліва не прад’яўлялі, хоць пэўныя асаблівасці былі.

Юрый Крывадубскі: «Калі рыхтаваліся да Алімпіяды-80 і клалі газон, павінны былі зрабіць шматслойны дрэнаж ? шчэбень, пясок, адводзячыя трубы… Гэта не зрабілі належным чынам. Таму дождж пройдзе ? поле мяккае. Калі суха ? жорсткае».

3  

Што дакладна знікне з «Дынама» ? гэта старое табло і асвятляльныя мачты. Трыбуны новага стадыёна будуць збольшага крытымі, і сістэмы асвятлення, хутчэй за ўсё, будуць усталяваны ў дах. Але пра старыя пражэктары таксама ёсць што распавесці.

4  

Юрый Крывадубскі: «Пражэктары першапачаткова выкарыстоўваліся для ваенных мэтаў ? пры ахове аб’ектаў, магчыма, для авіяцыі. Мачты былі ўсталяваны ў 1979 годзе. І тып лямпаў, якія там, выпускаў Саранск. Магутнасць спажывання адной лямпы ? тры кілаваты. І лямпачак усяго 120 на кожнай з мачтаў. Усяго атрымліваем ? 1440 кілават энергаспажывання. Гэтыя ўжо лямпы не выпускаюцца, яны дарагія. Рэшткі яшчэ ёсць у Расіі. Мы закуплялі перад Лігай чэмпіёнаў, і гэта абышлося прыкладна ў 40 мільёнаў. То бок адна лямпачка блізу мільёна каштуе…»

Зрэшты, самым горшым стадыён «Дынама» не назавеш нават у сённяшнім яго стане. Але спадзяемся, што рэканструкцыю правядуць удала, і глядзець футбол на новай арэне стане больш зручна.

5  

Басейн у адной з распранальняў. Футбалісты «Мілана», «Баварыі», «Рэала», «Барселоны» ім скарыстацца не паспелі

6  

Той самы душ, дзе помсліва пахуліганілі футбалісты «Баварыі»

7  

Гардэробныя 1950-х гадоў для ўсёй каманды замест стандартных шафак для распранання

8  

Стометровы калідор, куды трапляеш з распранальні

9  

Апусцелая распранальня на «Дынама»

10  

11

Прад'яўляць прэтэнзіі за санвузлы на «Дынама» несправядліва.

Яўген Валошын

https://www.traditionrolex.com/8