https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Гродне пачала працу навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назвай «Нацыянальны гонар Беларусі». Канферэнцыя праводзіцца як завяршэнне ўрачыстасцяў, прысвечаных беларускім песнярам, у памяшканні абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага</p>

У Гродне пачала працу навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назвай «Нацыянальны гонар Беларусі». Канферэнцыя праводзіцца як завяршэнне ўрачыстасцяў, прысвечаных беларускім песнярам, у памяшканні абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Прафесар Ігар Жук мяркуе, што цяпер малая колькасць гадзін дадзена студэнтам універсітэту, які носіць імя Янкі Купалы, на вывучэнне творчасці юбіляраў-класікаў беларускай літаратуры, але не ўсё вымяраецца лекцыямі.

– Павінна быць пастаяннае іх вывучэнне, таму што ў іх закладзены некаторыя духоўныя якасці, якія не могуць умяшчацца толькі ў студэнцкую аўдыторыю альбо па-за студэнцкай аўдыторыяй знаходзіцца. Калі проста ўявіць сабе адсутнасць Купалы і Коласа ў нашым духоўным жыцці, што было б з намі? Уяўляеце сабе такую сітуацыю? Колькі давялося б нам ісці, дарастаць да таго моманту, каб у рэшце рэшт узняцца на вышыню, на якую яны імгненна, раптоўна і шчасліва ўзнялі і нашу літаратуру, і наш духоўны статус, і нас саміх!

Да працы канферэнцыі запрошаны літаратары, навукоўцы з Латвіі і Польшчы. У праграме ўрачыстасцяў да 130-годдзя класікаў літаратуры будзе ўзнагароджанне пераможцаў літаратурнага конкурсу «Песнярам роднай зямлі», што пройдзе ў Музеі гісторыі рэлігіі. А на наступны дзень пройдзе «круглы стол» пра стварэнне электроннай бібліятэкі.

1

2

3

Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8