Збяром 100 подпісаў за тое, каб бэйдж беларускага экскурсавода быў на беларускай мове!

14.12.2012 - Новости

Збяром 100 подпісаў за тое, каб бэйдж беларускага экскурсавода быў на беларускай мове!

Ці ведаеце вы, што ў цяперашні час звычайны беларускі гід, які прайшоў законную сертыфікацыю праз Нацыянальнае агенцтва па турызму, атрымлівае пасведчанне на дзвюх мовах – рускай і англійскай (без варыянтаў). Пра беларускую ніхто нават і не ўзгадвае, таму што ў краіне ў наш час такая сітуацыя, што, калі на дзяржаўным узроўні зацверджаныя ў якасці афіцыйных дзве мовы, дык можна рабіць выгляд, што беларускай не існуе. Прынамсі, такі выгляд і робяць тыя, хто, знаходзячыся на розных узроўнях улады, «недолюбливают» літаратурную мову тытульнай нацыі.

Ці ведаеце вы, што ў цяперашні час звычайны беларускі гід, які прайшоў законную сертыфікацыю праз Нацыянальнае агенцтва па турызму, атрымлівае пасведчанне на дзвюх мовах – рускай і англійскай (без варыянтаў). Пра беларускую ніхто нават і не ўзгадвае, таму што ў краіне ў наш час такая сітуацыя, што, калі на дзяржаўным узроўні зацверджаныя ў якасці афіцыйных дзве мовы, дык можна рабіць выгляд, што беларускай не існуе. Прынамсі, такі выгляд і робяць тыя, хто, знаходзячыся на розных узроўнях улады, «недолюбливают» літаратурную мову тытульнай нацыі.

Гэта моцна несправядліва. Гэта па сутнасці гвалт. Які, дарэчы, адбываецца пры пасіўнасці грамадства. І, як з кожнага гвалту, нічога добрага тут у нас не атрымліваецца. Мы нават не здолелі неяк прыгожа і адэкватна пазначыць выявай і словамі наш таксама згвалтаваны (і рознымі пакаленнямі, і рознымі войнамі), але ўлюбёны Мінск. І, мяркую, наўрад ці ў бліжэйшы час будуць добрыя варыянты. Таму што, мусіць, у нашым выпадку ствараць брэнд, проста праводзячы элегантныя сацапытанні, не атрымліваецца. І справа зусім не ў этнічных ці гістарычных матывах у лога і слогане. Справа ў нечым іншым...

Ну, не працуюць у бяздушнай, плоскай, пазбаўленай мясцовых смакаў прасторы нават самыя лепшыя тэхналогіі. Не працуюць! Трэба цвёрдая нацыянальная глеба, якую мы згубілі. Яе можна пакрыху намацаць, калі выбірацца з няпэўнай балотнай дрыгвы, якую зараз уяўляе з сябе наша самаідэнтыфікацыя і нашае «брэндзіраванне», на нармальную дарогу. Відавочна, што гэта складаны, цяжкі і паступовы шлях. Шлях, як вядома, складаецца з крокаў, нават з самых маленькіх.

Таму, вяртаючыся да тэмы сертыфікацыі нашых айчынных экскурсаводаў, мы хацелі б заклікаць вас падпісаць гэты зварот да Нацыянальнага агенцтва па турызму і Міністэрства спорта і турызму з прапановай, каб увесь тэкст на пасведчаннях і бэйджах экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў быў абавязкова на беларускай мове.

Чаму трэба тут з дзвюх дзяржаўных моў аддаць перавагу менавіта беларускай? Таму што гэта, на наш погляд, слушна і лагічна нават з чыста практычных меркаванняў. Экскурсавод для турыста, сапраўды, у нейкім сэнсе твар, голас і, калі хочаце, брэнд краіны. Чаму б гэтаму жывому «брэнду» не мець нацыянальную адзнаку, якую лягчэй за ўсё ідэнтыфікаваць мовай хаця б на ламініраванай паперцы, якая увесь час на вачах турыста? Няма сумнення, што гасцям, якія звернуць увагу на бэйджык, гэта спадабаецца, бо любому турысту падабаецца мясцовы каларыт. А ўжо пра павагу да сябе і ўсёй тытульнай нацыі мы нават і не ўзгадваем.

Канешне, можна сказаць: «Ат, якая драбяза – мова на бэйджы! Агульнай сітуацыі гэта ўсё роўна не зменіць». Няхай сабе, але, паўторымся, дарога складаецца з крокаў – чым больш выяў сапраўднай нацыянальнай ідэнтычнасці будзе ў нашага турызма, тым больш шанцаў калі-небудзь знайсці і свой брэнд, а можа, і саміх сябе ў гэтым свеце.

Безумоўна, шкада, што мы не абвясцілі гэтую акцыю трохі раней – восенню, калі пачалася чарговая пераатэстацыя экскурсаводаў. Але лепш, як кажуць, позна, чым ніколі. Тым больш што працэс гэты перманентны. Экскурсавод у Беларусі – прафесія невядома як запатрабаваная, але модная – шэрагі іх увесь час растуць.

Калегі, сябры, калі пад гэтым зваротам будзе не менш за 100 подпісаў, мы перададзім дакумент у нацагенцтва і міністэрства і будзем чакаць адпаведнага адказу на патрабаванне грамадскасці.

Мы лічым, якім бы ні быў гэты адказ, вынік у акцыі будзе – маленькае абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці тут не залішняе.

Умовы для далучэння да звароту

Каб выказаць вашу згоду на тое, што бэйдж беларускага экскурсавода павінен быць на дзвюх мовах – беларускай (абавязкова) і англійскай (абавязкова), трэба размясціць слова «Так» у каментары пад гэтым матэрыялам на TIO.BY. Вітаюцца таксама развагі.

Увага! Адказ і каментар прымаюцца толькі ў выпадку, калі пазначаны імя, прозвішча і месца працы рэспандэнта (ананімныя каментары будуць выдаляцца).

Калі вам нязручна выказаць словы падтрымкі праз сайт (мы ведаем, што некаторыя экскурсаводы больш сталага веку не вельмі прыязна ставяцца да камп’ютара), вы маеце магчымасць даслаць ліст у рэдакцыю нашай газеты ці нават патэлефанаваць, назваць сябе, і мы ўключым вас у агульны спіс.

У акцыі могуць прыняць удзел усе жадаючыя – не толькі экскурсаводы, супрацоўнікі турфірм, атэляў, але і звычайныя наведвальнікі сайта, проста патрыёты Беларусі. То бок прыналежнасць да прафесійнага цэху не абавязковая. Хаця мы вельмі спадзяемся, што тыя, хто носіць бэйдж беларускага экскурсавода, таксама абавязкова вызначацца.

Далучайцеся!

пасведчанне

Рубрики: Общественные Объединения


Комментарии

Аватар

12.12.2012 21:27
Pawe?
ответить

Павел Давідоўскі, дактарант Універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне (Польшча) ТАК Заўвага: добра было б, каб у ангельскім варыянце імя і прозвішча пісаліся беларускай лацінкай, а не "правильно по-английски". Па адпаведныя рэкамендацыі можна было б зьвярнуцца ў Інстытут мовы і літаратуры АН Беларусі, які такі варыянт прапаноўвае для пашпартоў (МУС яго ПАКУЛЬ не прымае)...
Аватар

12.12.2012 21:34
Pete Paulau, музыка
ответить

Так
Аватар

12.12.2012 21:36
Антон Астаповіч
ответить

Абеімі рукамі так. Праўда ёсць, на жаль, экскурсаводы, якім выдаваць тэба бэйджы толькі на трасянцы.
Аватар

12.12.2012 21:47
Andrei Burdenkov, guide
ответить

Так. А это что-то поменяет в результате работы гидов? У них резко проснется любовь к Родине и к белорусскому языку? Или прибавится знаний истории Беларуси и других профессиональных качеств? Я бы выступил за то, чтобы ужесточить подход к контролю знаний иностранного языка и сделать сам бейдж по-культурнее. Типа металлического значка на верхнюю одежду. Кто-нибудь видел как потрепанный бейдж выглядит, замотанный скотчем и на неродном шнурке?
Аватар

12.12.2012 22:08
Aндрэй Ганчаронак, Inturmexico (Cancun, Q. Roo, Mexico)
ответить

Так. P.S. 2 Павел Давідоўскі: Чаму беларускай лацiнкай i на каго гэта павiнна быць разлiчана? Калi на носьбiтаў ангельскае мовы як мiжнароднай, гэта не выйсце, бо беларуская лацiнка мае дыякрытычныя знакi, якiя могуць быць не зразумелыя большасцi з такiх носьбiтаў. Прынамсi, у нашых паспартах выкарыстоўваецца транслiтэрацыя беларускiх прозвiшчаў згодна з правіламі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (IATA)*, якiя пазбягаюць дыякрытыкаў. Чым гэты варыянт Вам не прыйшоўся? *: гл.: http://ru.wikipedia.org/wiki/Транслитерация_белорусского_алфавита_латиницей#.D0.91.D0.B5.D0.BB.D0.BE.D1.80.D1.83.D1.81.D1.81.D0.BA.D0.B8.D0.B9_.D0.BF.D0.B0.D1.81.D0.BF.D0.BE.D1.80.D1.82
Аватар

12.12.2012 22:16
Pawe?
ответить

[quote name="Aндрэй Ганчаронак, Inturmexico (Cancun, Q. Roo, Mexico)"]Так. P.S. 2 Павел Давідоўскі: Чаму беларускай лацiнкай i на каго гэта павiнна быць разлiчана? Калi на носьбiтаў ангельскае мовы як мiжнароднай, гэта не выйсце, бо беларуская лацiнка мае дыякрытычныя знакi, якiя могуць быць не зразумелыя большасцi з такiх носьбiтаў. Прынамсi, у нашых паспартах выкарыстоўваецца транслiтэрацыя беларускiх прозвiшчаў згодна з правіламі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (IATA)*, якiя пазбягаюць дыякрытыкаў. Чым гэты варыянт Вам не прыйшоўся? *: гл.: http://ru.wikipedia.org/wiki/Транслитерация_белорусского_алфавита_латиницей#.D0.91.D0.B5.D0.BB.D0.BE.D1.80.D1.83.D1.81.D1.81.D0.BA.D0.B8.D0.B9_.D0.BF.D0.B0.D1.81.D0.BF.D0.BE.D1.80.D1.82[/quote] Сустрэчнае пытаньне: Чаму дыякрытыкамі і носьбітамі ангельскай мовы ніяк не пераймаюцца французы, немцы, палякі, чэхі, летувісы, латышы, харваты, сербы, эстонцы і г. д., а беларусы павінны пераймацца? Пра ФАРМАЛЬНУЮ міжнароднасьць ангельскай мовы я ўжо пісаў у артыкуле: http://www.interfax.by/article/87657 Шчыра рэкамендую! ;)
Аватар

12.12.2012 22:23
Тацяна
ответить

Тацяна Поклад, Вільня ТАК
Аватар

12.12.2012 22:24
Anonymous
ответить

Не отклоняйтесь от темы! Материал, из которого изготовлен бренд, несуществен. Как и тарелка, в которой лежит прекрасная фаршированная рыба! И здесь не обсуждаются знания чего бы то ни было. На эту тему были другие публикации.
Аватар

12.12.2012 22:39
Anonymous
ответить

[quote name="Aндрэй Ганчаронак, Inturmexico (Cancun, Q. Roo, Mexico)"]Прынамсi, у нашых паспартах выкарыстоўваецца транслiтэрацыя беларускiх прозвiшчаў згодна з правіламі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (IATA)*, якiя пазбягаюць дыякрытыкаў [/quote] P. s. А грамадзяне Чуйкоў і Чуйвід, едучы ў Еўразьвяз, на польскай мяжы, думаю, асабліва радуююца, што сістэма транслітарацыі ў пашпартах пазьбягае дыякрытыкаў :)
Аватар

12.12.2012 22:40
Таццяна Казак
ответить

Так, Гародня-Варшава
Аватар

12.12.2012 23:14
ЛЮДМIЛА ШЧАГЛОВА, MIPCKI ZAMAK
ответить

Так.
Аватар

12.12.2012 23:20
Anonymous
ответить

Уважаемые экскурсоводы. В новом положении об аттестации предлагается заявителю выбрать язык, на котором будет изготовлен бэдж. Пока постановление отправлено Совмином на доработку, но по данному пункту замечаний не было. Вячеслав Чернов
Аватар

13.12.2012 00:42
Pavel Rzewuski
ответить

Так, бо бэдж на рускай мове- гэта правінцыя Расіі!
Аватар

13.12.2012 01:04
Andrei Burdenkov, guide
ответить

Аноним, какой бренд? Если речь об изменениях бейджа, то я - как его носитель - не против, чтобы один государственный язык заменили другим (моим англоязычным туристам вообще без разницы, что там написано). И еще поменяли бы ряд важных моментов, чтобы выглядело все в сумме презентабельно. Но по ходу вы слушаете только себя... И вообще, вылезай - снизу целая ветка оффтоп.
Аватар

13.12.2012 01:42
Ягор, Нясвіж - Гародня
ответить

так, і гэта толькі для пачатку ...

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах