https://www.traditionrolex.com/8
<p>У цэнтры Магілёва застаўся недагледжаным помнік ХІХ стагоддзя. Ён прыйшоў у заняпад і патрабуе капітальнага рамонту і рэканструкцыі, адзначаюць мясцовыя актывісты</p>

У цэнтры Магілёва застаўся недагледжаным помнік ХІХ стагоддзя. Ён прыйшоў у заняпад і патрабуе капітальнага рамонту і рэканструкцыі, адзначаюць мясцовыя актывісты. Аднак парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якой належыць гістарычны аб'ект, не здольна самастойна правесці неабходны комплекс будаўнічых работ, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Амаль 10 год гэты будынак знаходзіцца ва ўладанні магілёўскіх каталікоў, якія планавалі адкрыць у цэнтры горада культурна-асветніцкі цэнтр. Аднак планам перашкодзіў эканамічны крызіс, зазначыў ксёндз Раман Факсінскі.

– Гэта будынак, у якім павінна быць памяшканне для заняткаў рэлігіі, арганізацыі працы манастыра і г. д. Вялікая праблема. Не так усё проста. Я не магу сказаць, як хутка мы адрамантуем яго. Я не сяджу на бочцы з грашыма і магу сказаць, што зараз зраблю. На гэта патрэбна мільёны даляраў. Трэба прыкласці вельмі шмат намаганняў.

За неналежны догляд гістарычнага аб'екта кіраўніцтва абласнога цэнтра абяцае накласці штрафныя санкцыі на каталіцкую парафію. Яе прадстаўнікоў заклікаюць да правядзення рэстаўрацыйных работ. Але неабходныя фінансавыя крыніцы мясцовы касцёл знайсці пакуль не ў стане. Зварот да мецэнатаў, які з'явіўся ў інтэрнэце, выглядае, як крык адчаю ў барацьбе за помнік ХІХ стагоддзя.

Вадзім Батура

https://www.traditionrolex.com/8