Прычыны вялізных чэргаў на «Варшаўскім мосце»: касмічныя цэны на тавары ў Беларусі

13.12.2012 - Новости

Прычыны вялізных чэргаў на «Варшаўскім мосце»: касмічныя цэны на тавары ў Беларусі

Беларусы працягваюць штурмаваць беларуска-польскую мытню ў Брэсце, дзе захоўваюцца вялізныя чэргі, асабліва па выхадных днях. Гэта перш за ўсё датычыць тых, хто едзе за пакупкамі на асабістым транспарце, людзі мерзнуць у аўтамабілях на беларускай мытні па 8–12 гадзін

Беларусы працягваюць штурмаваць беларуска-польскую мытню ў Брэсце, дзе захоўваюцца вялізныя чэргі, асабліва па выхадных днях. Гэта перш за ўсё датычыць тых, хто едзе за пакупкамі на асабістым транспарце, людзі мерзнуць у аўтамабілях на беларускай мытні па 8–12 гадзін, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Тыя, хто часта ездзіць у Польшчу, лічаць, што беларускія мытнікі маглі б працаваць лепш:

– Канешне, ёсць агрэхі і ў працы мытні, бо не хочуць працаваць мытнікі, даводзіцца стаяць па 12 гадзін. Усё з-за таго, што цэны ў нас «касмічныя», такое ўражанне, што беларусы – самы багаты народ. Усе тавары ў нас даражэй у некалькі разоў, чым у Еўропе. Калі ўзяць Польшчу, яны працуюць нармальна, афармляеш VAT і адразу ўпіраешся ў нашу чаргу, нашы трымаюць. Працы ніякай, запусцілі некалькі аўтамабіляў, усе масты поўныя, усё поўнае.

Дзяжурны брэсцкай мытні пачаў тлумачыць, што ўсё гэта звязана з сістэмай кантролю, але потым прыгадаў, што з прэсай могуць кантактаваць толькі ідэалагічныя работнікі мытні. На жаль, ніхто з «ідэолагаў» так і не адказаў па нумарах, якія былі пададзены.

Ганна Васілевіч


Рубрики: Граница

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах