У Гродзенскім заапарку экскурсіі праводзяць Дзед Мароз і Снягурка

18.12.2012 - Новости

У Гродзенскім заапарку экскурсіі праводзяць Дзед Мароз і Снягурка

Зладзіць гульні запросіць Баба Яга, а Снягурка пазнаёміць з пастаяльцамі заапарку. Святочныя экскурсіі для дзяцей – ноў-хаў адміністрацыі ўстановы. Селёта самых маленькіх наведвальнікаў запрашаюць на святочныя экскурсіі

У Гродзенскім заапарку ўпрыгожаны Двор Бабулі, куда на Калядныя святы могуць завітаць усе жадаючыя дзеці. Цэнтральнае месца двара займае ёлка, вакол якой будуць разгортвацца асноўныя навагоднія падзеі, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Зладзіць гульні запросіць Баба Яга, а Снягурка пазнаёміць з пастаяльцамі заапарку. Святочныя экскурсіі для дзяцей – ноў-хаў адміністрацыі ўстановы. Селёта самых маленькіх наведвальнікаў запрашаюць на святочныя экскурсіі.

– Ёсць экскурсіі для вучняў з першага па чацвёрты клас, каб ім было цікава, іх праводзяць Баба Яга, Дзед Мароз, Снягурка. Экскурсія тэатралізаваная, з конкурсамі і невялікімі падарункамі. Для старэйшых вучняў ёсць проста аглядальная экскурсія па заапарку, у час якой ім апавядаюць пра жывёл.

Праграма правядзення экскурсіі прадугледжвае гульнявую частку – з конкурсамі, віктарынамі ды забавамі і пазнавальную – дыялогамі з прыручанымі жывёламі. Аднак форма правядзення экскурсіі рухомая і падлягае зменам, калі ўзнікне пажаданне дзяцей. Іх у абавязковым парадку, як і ў кожны Новы год, будзе чакаць сустрэча з Дзедам Марозам, які ўжо падрыхтаваў дзецям святочныя падарункі.

Вадзім Батура

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах