https://www.traditionrolex.com/8
<p>Удзел у Днях культуры возьме дэлегацыя Дзяржавы Ізраіль у складзе 44 чалавек. У склад афіцыйнай дэлегацыі Дзяржавы Ізраіль ўключаны віцэ-мэры гарадоў Нацрат-Эліт, Ашдод, Хайфа, казначэй горада Бат-Яма, супрацоўнікі штаба міністра інфармацыі і дыяспары Дзяржавы Ізраіль на чале з дырэктарам штаба міністра інфармацыі і дыяспары Дзяржавы Ізраіль</p>

З 17 па 19 снежня 2012 г. пройдуць Дні культуры Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.    

У канцэртнай праграме запланаваны выступленні Уладзі Блайберга – папулярнага ізраільскага выканаўцы, прызёра міжнародных конкурсаў маладых выканаўцаў «Новая хваля» ў Юрмале, «Эйлат-2007» у Ізраілі, выпускніка папулярнага тэлевізійнага праекта «Нараджэнне зоркі» ў Ізраілі; Міхаіла Брыкмана – папулярнага выканаўцы песень на ідыш; Міхаль Двіры – маладой ізраільскай выканаўцы, прызёра шматлікіх міжнародных конкурсаў маладых выканаўцаў у Ізраілі і за мяжой; сімфанічнага аркестра «Струны Галілеі»; студэнцкага танцавальнага калектыва Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. Вядучы канцэрта – Ігар Краскоўскі, вядомы ізраільскі радыёвядучы.

Удзел у Днях культуры возьме дэлегацыя Дзяржавы Ізраіль у складзе 44 чалавек. У склад афіцыйнай дэлегацыі Дзяржавы Ізраіль ўключаны віцэ-мэры гарадоў Нацрат-Эліт, Ашдод, Хайфа, казначэй горада Бат-Яма, супрацоўнікі штаба міністра інфармацыі і дыяспары Дзяржавы Ізраіль на чале з дырэктарам штаба міністра інфармацыі і дыяспары Дзяржавы Ізраіль.

18 снежня 2012 года а 16-й гадзіне ў Палацы мастацтваў г. Бабруйска плануецца правядзенне канцэрта майстроў мастацтваў Дзяржавы Ізраіль.

Дэлегацыя Ізраіля наведае ўстановы культуры краіны, а таксама аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі: Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага, Мінскую гарадскую ратушу.

Дні культуры арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам інфармацыі і дыяспары Дзяржавы Ізраіль пры арганізацыйнай падтрымцы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ для асвятлення мерапрыемстваў Дзён культуры!

                                       

 

 

 

 

https://www.traditionrolex.com/8