<p>Новы фільм праекта «Край.BY» дапаможа адказаць на пытанне, што ж натхніла ў Дубніках Генрыка Сянкевіча на напісанне бессмяротнай трылогіі, якая прынесла «Нобеля» яе аўтару. Але вы пабачыце не толькі ціхуткую сядзібу, векавыя дубы, будзе яшчэ шмат цікавага, бо гісторыя Дубнікаў, як і гісторыя любога беларускага мястэчка, багатая на яскравыя падзеі і славутыя імёны.</p>

Ва ўлюблёнае месца лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча можна ехаць па-рознаму. Для вечных вандроўнікаў-беларусаў ёсць два папулярныя варыянты: экстрэмальна – з Вільні (наўпрост на ўсход, праз лясы, пушчы і памежны кантроль) і болей цывілізавана – з Мінска (праз Варняны без мяжы і клопату).

Наш фільм дапаможа адказаць на пытанне, што ж натхніла ў Дубніках Генрыка Сянкевіча на напісанне бессмяротнай трылогіі, якая прынесла «Нобеля» яе аўтару. Але вы пабачыце не толькі ціхуткую сядзібу, векавыя дубы, будзе яшчэ шмат цікавага, бо гісторыя Дубнікаў, як і гісторыя любога беларускага мястэчка, багатая на яскравыя падзеі і славутыя імёны. Тут адбылося і залічэнне прадстаўніка мяшчанства ў шляхту, і сталенне будучых ганаровых грамадзян Грэцыі, і шмат-шмат-шмат іншага. Былі і прыкрыя гісторыi, як судовыя хабарніцтвы пры царскай уладзе, але якая гісторыя без гэтага…

Запрашаем на віртуальны шпацыр уздоўж вякоў па дубніцкай брукаванцы, які чакае вас у чарговым фільме праекту «Край. BY» «Дубнікі».

Інфармацыйныя партнёры праекта:

Kraj.by

TIO

solidar

TF

Marketing