https://www.traditionrolex.com/8
<p>У мястэчку Лунна за з’яўленне на дарозе на веласіпедзе былі аштрафаваныя два мясцовыя жыхары – адзін на 100 тысяч рублёў, другі – на 300 тысяч. Пры тым міліцыянеры не тлумачылі, што канкрэтна парушылі вяскоўцы</p>

У Мастоўскім раёне супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі пачалі сапраўднае паляванне на веласіпедыстаў. У мястэчку Лунна за з’яўленне на дарозе на веласіпедзе былі аштрафаваныя два мясцовыя жыхары – адзін на 100 тысяч рублёў, другі – на 300 тысяч. Пры тым міліцыянеры не тлумачылі, што канкрэтна парушылі вяскоўцы, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Гаворыць грамадскі актывіст, луненскі краязнавец Лявон Карповіч: «Для нас гэта сапраўдны шок. Вясковыя людзі прызвычаіліся ездзіць на веласіпедах круглы год, бо гэта сама зручны і танны транспартны сродак. Здаецца, ніякіх сезонных дадатковых абмежаванняў паводле правілаў дарожнага руху для перамяшчэння на веласіпедзе няма. Я глядзеў таксама афіцыйны сайт ДАІ, на ім таксама няма ніякіх новых пастаноў ці дадаткаў».

Жыхары мястэчка Лунна тэлефанавалі ў Мастоўскую раённую ДАІ, але там ім нічога ўцямнага не растлумачылі – што менавіта парушаюць вяскоўцы на веласіпедах.

https://www.traditionrolex.com/8