https://www.traditionrolex.com/8
<p>На Гомельшчыне функцыянуе 600 аб’ектаў аграэкатурызму, адкрытых 475 фізічнымі асобамі, 20 сялянска-фермерскімі гаспадаркамі, а таксама многімі лясгасамі, прадпрыемствамі АПК і іншых галін эканомікі. Усяго 508 суб’ектаў з’яўляецца ў вобласці рэалізатарамі праграмы развіцця аграрнага і экалагічнага відаў турызму. Гэтыя лічбы агучыў намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама Віталь Шаўчэнка на семінары па развіцці аграэкатурызму, які адбыўся ў Петрыкаве на мінулым тыдн</p>

На Гомельшчыне функцыянуе 600 аб’ектаў аграэкатурызму, адкрытых 475 фізічнымі асобамі, 20 сялянска-фермерскімі гаспадаркамі, а таксама многімі лясгасамі, прадпрыемствамі АПК і іншых галін эканомікі. Усяго 508 суб’ектаў з’яўляецца ў вобласці рэалізатарамі праграмы развіцця аграрнага і экалагічнага відаў турызму. Гэтыя лічбы агучыў намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама Віталь Шаўчэнка на семінары па развіцці аграэкатурызму, які адбыўся ў Петрыкаве на мінулым тыдні, паведамляе газета «Петрыкаўскiя навiны».

Абмеркаваць напрамкі развіцця гэтых перспектыўных відаў турызму прыехалі таксама намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Гомельскай вобласці Уладзімір Сасноўскі, гаспадар аграсядзібы «Сяргея Мілаградскага» ў Рэчыцкім раёне Сяргей Чарненка, старшыні нашых пассельвыканкамаў, гаспадары аграсядзіб на Петрыкаўшчыне, прадстаўнікі раённых арганізацый і службаў, якія ўдзельнічаюць у праграме развіцця аграэкатурызму.

— Мы часта абмяркоўваем на Петрыкаўшчыне тэму аграэкатурызму, — адзначыў Віталь Шаўчэнка на адкрыцці семінара. – У першую чаргу таму, што аб’ектыўна ваш рэгіён з’яўляецца флагманам у гэтым напрамку ў вобласці. Гэтым разам наш візіт носіць не навучальны характар, а найперш інфармацыйны. Запрашаем прысутных падзяліцца навінкамі і агучыць праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца ў працэсе арганізацыі аграэкатурысцкай дзейнасці.

Адразу адзначу, што размова ў час сустрэчы адбылася па-сапраўднаму дзелавой і, напэўна, гарачай. Сяргей Чарненка, напрыклад, падзяліўся асаблівасцямі пераадолення праблемных момантаў, якія чакаюць на шляху адкрыцця аграсядзібы і ў час яе функцыянавання. Закрануў нюансы патрабаванняў санітарнага заканадаўства, падказаў, якія элементы найбольш запатрабаваны ў карыстальнікаў аграэкатурысцкіх паслуг, якімі ведамі трэба валодаць пры ўзяцці мэтавых крэдытных сродкаў.

2

Дарэчы, менавіта крэдытаванне ўзвядзення аграсядзібы з’яўляецца на сённяшні момант самым праблемным пытаннем у развіцці агратурызму. Тое падкрэслілі і ўласнікі сядзіб, хто намерваўся пакарыстацца крэдытам, прадугледжаным Указам Прэзідэнта ад  2 чэрвеня 2006 года № 372.

— Справа ў тым, што гэта мэтавыя сродкі, а таму патрабаванні да іх выкарыстання і з’яўляюцца такімі строгімі, — адзначыла намеснік упраўляючага аддзяленнем «Белаграпрамбанка» ў горадзе Петрыкаве Вера Селівонец. – З пачатку дзеяння Указа толькі фактычна двойчы і не без праблем нашы грамадзяне пакарысталіся крэдытам, хаця жадаючых было значна больш. Але асноўнай праблемай з’яўляецца вызначэнне крэдытаздольнасці патэнцыйнага кліента – ці ёсць у яго сродкі для выплаты крэдыту. На жаль, многія, хто заяўляўся на яго атрыманне, «адсеяліся» ўжо на гэтай стадыі, бо не мелі ні стартавага капіталу, ні пастаяннага даходу.

У абмеркаванні пытання прадстаўнікам банка параілі перадаць па «вертыкалі» падначалення просьбу перагледзець умовы выдзялення крэдыту і выкарыстаць пры вызначэнні крэдытаздольнасці іншыя варыянты, напрыклад, заклад маёмасці або выступленне гарантамі вяртання заёмных сродкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Магчыма, сеўшы за «круглы стол», банкіры, спецыялісты агратурызму і жадаючыя працаваць у  гэтай сферы знойдуць усё-такі кропкі сутыкнення, агульныя інтарэсы і агульную ж выгаду, і колькасць дзеючых (а не на паперы!) аграсядзіб будзе павялічвацца ў геаметрычнай прагрэсіі, вырашыўшы тры стратэгічныя задачы, прадугледжаныя мэтай развіцця праграмы аграэкатурызму: занятасці і павышэння дабрабыту сельскага насельніцтва, стварэнне станоўчага турысцкага іміджу Беларусі і прыцягненне  сродкаў у бюджэт ад аграэкатурысцкай дзейнасці. Пакуль жа пытанне з’яўляецца адкрытым, і недахоп сродкаў на будаўніцтва аграсядзібы або яе пашырэнне грамадзяне знаходзяць… ва ўласных аўтагаражах. У свой час і зараз перспектыўны рэчыцкі «Сяргей Мілаградскі» і наш «Сонечны бераг» выбралі менавіта такую «незалежнасць» ад трохлістовага спіса патрабаванняў банка – прадалі ўласныя аўтамабілі і выручаныя грошы пусцілі ў справу.

Нагадаю, што ўласнік створанай аграсядзібы згодна з Указам выплачвае ў бюджэт штогод збор у памеры адной базавай велічыні, незалежна ад атрыманага ў выніку дзейнасці даходу. А каб адкрыць аграсядзібу, дастаткова вясковай прапіскі і напісанай у выканкам па месцы жыхарства заявы.

У час семінара былі ўзняты і іншыя пытанні дзейнасці аграсядзіб, агучаны патрабаванні да іх функцыянавання з боку санітарнага і падатковага заканадаўства, абмеркаваны асаблівасці ўзаемадзеяння ўласнікаў сядзіб і кіраўніцтва органаў мясцовай улады.

П. ВАЛОДЗІН
Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8