https://www.traditionrolex.com/8
<p>Спаборніцтвы «Зімовая жэрліца-2013»  пройдуць 5 студзеня на возеры Лакно</p>

Спаборніцтвы «Зімовая жэрліца-2013»  пройдуць 5 студзеня на возеры Лакно.

Як распавёў «Твайму стылю» старшыня грамадскага аб’яднання Вадзім Смалякоў, перашкодзіць спаборніцтвам можа толькі надвор’е:

– Спаборніцтвы вельмі цікавыя і вельмі рэдкія, ладзяцца ў некаторых абласцях Расіі, Украіны. Не скажу пра ўсю Беларусь, але ў Гродзенскай вобласці яны пройдуць упершыню.

Мы гатовыя прыняць любую колькасць удзельнікаў.

Непакоіць нас толькі надвор’е: з-за адлігі лёд пагаршаецца. Калі яго таўшчыня стане небяспечнай, давядзецца дату спаборніцтваў пераносіць.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца ўсе жадаючыя, узрост якіх дасягнуў 18 гадоў.

Удзельнікі павінны заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 40 тысяч рублёў.

На лёд рыбакі выйдуць у 8.15, а фініш запланаваны на 13.30.

У часе спаборніцтваў забараняецца ўжываць алкаголь і забруджваць вадаём.

У залік прымаюцца толькі шчупакі даўжынёй не менш за 35 см.

Судзіць спаборніцтвы будуць суддзі Гродзенскага рыбалоўнага клуба.

Кася Крот

 

https://www.traditionrolex.com/8