У інтэрнэце з'явілася першая гульня па гісторыі Беларусі і Польшчы

29.12.2012 - Новости

У інтэрнэце з'явілася першая гульня па гісторыі Беларусі і Польшчы

Для поспехаў у гульні аўтары раяць выкарыстоўваць Вікіпедыю і google. Таксама ў гульні можна знайсці кароткую гістарычную даведку пра гісторыю Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

У інтэрнэце з'явілася першая онлайн-віктарына па гісторыі Беларусі і Польшчы – Rzeczpospolita Obojga Narodów, прысвечаная гісторыі Рэчы Паспалітай. У гульню, створаную кампаніяй Imaginalis TM Games, можна гуляць на трох мовах: англійскай, беларускай і польскай, паведамляе Telegraf.by.

Кансультантам гульні выступіў польскі гісторык Збігнеў Келб, музычнае суправаджэнне запісаў беларуска-польскі гурт Miatlica, які спецыялізуецца на беларускім фальклоры. У прыватнасці, у ходзе гульні можна пачуць наступныя песні: «Ружа», «Што й па мору», «Туман ярам», «Зіма» і гэтак далей.

Для поспехаў у гульні аўтары раяць выкарыстоўваць Вікіпедыю і google. Таксама ў гульні можна знайсці кароткую гістарычную даведку пра гісторыю Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

«Працэс гульні аўтаматычна запісваецца на тваім кампутары. Можаш у любы час спыніць гульню і вярнуцца да яе, калі захочаш», – адзначаюць аўтары.

Запампаваць віктарыну можна тут.

***

Polskie Radio S.A звязалася з каардынатаркай праекта з польскага боку Беатай Карчмаж з фонду Rozwi? Skrzyd?a.

– Скажыце, калі ласка, адкуль з'явілася ідэя стварыць такую гістарычную гульню?

Б. Карчмаж: Гульня стала падвядзеннем вынікаў праекта нашага фонду пад назвай «Паміж гісторыяй і сучаснасцю. Слядамі спадчыны Рэчы Паспалітай абодвух народаў». У рамках гэтага праекта адбыліся два абмены польска-беларускай моладзі. Моладзь пісала артыкулы для публікацыі праекта, а таксама ўзнікла інтэрнэт-гульня. Ідэя гульні належыць маладым беларусам і палякам, якія зацікаўленыя агульнай гісторыяй Польшчы і Беларусі. Аднойчы яны прыйшлі да нас у фонд і запыталіся, ці пры падтрымцы нашага фонду не ўдалося б зрабіць такую гульню. Нам удалося атрымаць грант і зрабіць інтэрнэт-гульню.

 Калі гульня з'явілася ў сеціве?

Б. Карчмаж: Гульня даступная каля месяца. Яна існуе ў форме бясплатнай ліцэнзіі. У яе можа гуляць бясплатна кожны. Гульня даступная на трох мовах – польскай, беларускай і англійскай. Як і цэлы праект «Паміж гісторыяй і сучаснасцю», яна адрасаваная школьнай моладзі і студэнтам. Мы вельмі хацелі б, каб гульня выконвала функцыю адукацыйнай дапамогі настаўнікам гісторыі ў Польшчы і Беларусі. Выкарыстанне інтэрнэту з'яўляецца інавацыйнай тэхнікай, якая цікавіць моладзь. Мы хацелі б, каб моладзь вывучала гісторыю не толькі з падручнікаў, але каб новыя тэхналогіі таксама прычыняліся да развіцця моладзі.

Цягам месяца ў гульню сыграла больш за 100 чалавек. Аўтарам музыкі, выкарыстанай у гульні, з'яўляецца фольк-гурт «Мятліца».

Рубрики: Калейдоскоп

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах