https://www.traditionrolex.com/8
<p style="text-align: justify;">Турагенцтва «Дэльфін Груп» запрашае 13 студзеня ва ўнікальную вандроўку ў Семежава на адзіны беларускі абрад,  уключаны ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO,<strong></strong> «Калядныя цары»</p>

Турагенцтва «Дэльфін Груп» запрашае 13 студзеня ва ўнікальную вандроўку на «Калядных цароў» у Семежава – адзіны беларускі абрад, які ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO. Вы атрымаеце магчымасць паўдзельнічаць у абрадзе «Калядныя цары» у суправаджэнні знаўцаў мясцовых традыцый, наведаеце цэнтр ткацтва ў Семежаве і калядны кірмаш, дзе можна пакаштаваць традыцыйныя стравы мясцовых кулінараў. 

Праграма вандроўкі і калядных мерапрыемстваў у Семежаве:

13 студзеня 11.00 – Ад’езд з Мінску
14.00–16.00 – Калядны кірмаш: калядныя гульні, спартыўныя і забаўляльныя атракцыёны, бязпройгрышная латэрэя, выстава-продаж сувенірных вырабаў, выстава-дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, выступленні народнага тэатра гульні і гумара «Капыльскія пацехі», народнага ансамбля «Спадчына», калектыва мастацкай самадзейнасці Быстрыцкага СДК, фальклорнага калектыва «Карані» Любанскага раёна
16.00-19.00 – Калядны абрад «Цары»
19.00 – Калядная вячэра
20.00 – Ад’езд у Мінск

Калядныя цары

Калядныя цары

Калядныя цары

Калядныя цары

Калядныя цары

Запісацца на вандроўку і даведацца больш падрабязнасцяў можна па тэлефонах (+375 29)708-95-18, (+375 44)710-43-68 (Алесь) і  ў сацыяльнай сетцы «ўкантакце» http://vk.com/vandrouka2013. Колькасць месцаў абмежаваная.

https://www.traditionrolex.com/8