https://www.traditionrolex.com/8
<p>У відэароліку вы даведаецеся пра тонкасці, што датычаць тэхнікі кіравання, рыхтавання тармазоў, трансмісіі ды апонаў, абароны веласіпедыста і веласіпеда ад снегу, солі і бруду, і пра тое, як падабраць адпаведную вопратку</p>

Ездзіць на веласіпедзе ўзімку – занятак у пэўнай ступені экстрымальны, аднак можа быць і бяспечны, калі належным чынам падрыхтавацца.

Прапануем вашай увазе парады ад гродзенскага веласіпеднага актывіста Івана Найдзёнава тым, хто не хоча адмаўляцца ад веласіпеда зімою, паведамляе belsat.eu.

Шмат гадоў Іван працаваў у веласіпеднай майстэрні. Цяпер ён адзін з самых актыўных удзельнікаў руху і арганізатараў веласіпедных марафонаў у Беларусі.

У відэароліку вы даведаецеся пра тонкасці, што датычаць тэхнікі кіравання, рыхтавання тармазоў, трансмісіі ды апонаў, абароны веласіпедыста і веласіпеда ад снегу, солі і бруду, і пра тое, як падабраць адпаведную вопратку.

https://www.traditionrolex.com/8