https://www.traditionrolex.com/8
<p>Уваход вольны. Пажадана мець пачастункі для Каляды</p>

11 студзеня а 14-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Цэнтрам дадатковай адукацыі «Ветразь» ладзяць свята «Запрашаем на Калядкі».

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян, якое доўжыцца два тыдні, на працягу якіх людзі ходзяць у госці, гуляюць у калядныя гульні. Гэта свята вясёлае: да пачатку работ у полі яшчэ далёка, ды і падчас Калядаў нельга рабіць ніякай працы, можна толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам.

Калядаванне – адна з самых яркіх традыцый, якая дайшла да сучаснасці. Лічылася, што вяселле і шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх.

Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў строі татэмных жывёл: мядзведзя, карову, казу, каня – сімвалы дастатку і багацця, а яшчэ – у бусла, што лічыўся талісманам удачы і ладу. Калядоўшчыкі хадзілі па хатах, спявалі святочныя песні, жадалі гаспадарам усяго лепшага, услаўлялі сілы святла і гралі на музычных інструментах. У знак удзячнасці гаспадары адорвалі калядоўшчыкаў пачастункамі, грашыма.

Да Каляд абавязкова адказна рыхтаваліся: прыбіралі хату, шылі новае адзенне, абавязкова мыліся ў лазні, бо новы год і новае сонца сустракалі з парадкам у гаспадарцы і ў душы. І сёння людзі стараюцца напярэдадні Калядаў дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё.

У праграме музейнага свята: прадстаўленне беларускага каляднага абраду, а таксама калядныя гульні.

Сардэчна запрашаем! Прыходзьце, будзе весела!

Уваход вольны. Пажадана мець пачастункі для Каляды.

https://www.traditionrolex.com/8