https://www.traditionrolex.com/8
<p>Чарговае відэа праекта КРАЙ.BY прысвечана Ружанам</p>

Мы шмат ведаем пра магдэбургскае права ў гарадах Беларусі, але ж і нашыя мястэчкі ад іх не адстаюць. Узяць хаця б адно з іх на гістарычнай Слонімшчыне. Яно вядомае ўсяму свету перш за ўсё рэзідэнцыяй аднаго былога пісара, які «дапісаўся» да таго, што род ягоны стаў магнацкім. Уявіце сабе: набытае калісьці за 30 000 коп, яно цяпер каштуе… Ды не каштуе! Бо стала для Беларусі бясцэнным. Вось такая пазітыўная «дэвальвацыя», не тое што цяпер.

«Дарога Вітаўта» стала для тутэйшых не проста фігурай мовы, а сапраўдным хайвэем паміж светамі. На скрыжаваннях гісторыі мястэчка вы «сустрэнеце» прэм’ер-міністра незалежнай дзяржавы (здагадайцеся, якой) і ўбачыце ўнікальныя для беларускага дойлідства абрысы, што тонуць у дыме польска-рускай вайны. І гэта яшчэ не ўсё: менавіта тут гартавалася ідэя пра аб’яднанне яўрэяў у дзяржаве на сваёй гістарычнай радзіме – у Ізраілі!

Зацікавіліся? Тады наперад – у віртуальнае падарожжа! Чарговае відэа праекта КРАЙ.BY прысвечана Ружанам:

Інфармацыйныя партнёры праекта:

cd26906dd4ed02a2a5dfda931ce62d9d_500_0_0

5ee0e658d0313c3f62a5350965f722ac_202_0_0

02351e2117f8e8de5279ecdc42ab7eb2_500_0_0

a725c2861147892c451a87e45278cf76_266_0_0

7e0904c68ef5c2d8cc55491d662ea9ef_500_0_0

https://www.traditionrolex.com/8