https://www.traditionrolex.com/8
<p>Клуб «Баявое наследдзе» дзейнічае пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысава, дзе большасць свайго часу і бавяць яго ўдзельнікі</p>

Кожны чалавек праводзіць свой вольны час па-рознаму. Нехта проста страчвае яго, як прыйдзецца, а нехта ўвасабляе ў дарослым жыцці свае дзіцячыя мары і жаданні. Да гэтай часткі належаць члены Барысаўскага клуба гістарычнай рэканструкцыі баявога рамяства «Баявое наследдзе», паведамляе Websmi.by.

Клуб дзейнічае пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысава, дзе большасць свайго часу і бавяць яго ўдзельнікі. Дарэчы, што датычыцца кантынгенту, то тут можна сустрэць людей як разнастайных прафесій, так і ўзросту. Усе яны ў клубе ператвараюцца ў персанажаў, якія пражывалі на беларускіх землях у канцы XIII – пачатку XIV стст.

Першапачаткова, уступіўшы ў клуб трэба выбраць сабе род дзейнасці і ў адпаведнасці з гэтым прыдумаць сярэднявечны ўбор, прызначаны для сустрэч з іншымі суполкамі на разнастайных фестывалях і святах. Варта адзначыць, што кожны павінен зрабіць сабе касцюм самастойна, на што ідзе каля трох месяцаў. І як адзначыў кіраўнік суполкі Дзмітрый Цімашэнка: «Канешне, гэта прыблізная лічба. Як ва ўсіх, так і ў гэтым выпадку ёсць выключэнні. Галоўнае ў гэтай справе – жаданне, а без падмогі ў нас ніхто не застаецца. Калі ў кагосьці нешта не атрымліваецца, мы разам спрабуем дапамагчы і навучыць навабранцаў».

Пасля вызначэння блізкай для сябе дзейнасці ў клубе і стварэння касцюма ва ўдзельніка суполкі пачынаецца «сярэднявечная кар’ера», чын за чынам. Так, ад простага воіна мужчына даходзіць да звання рыцара і г. д. А якая ж іерархія існуе паміж жаночай часткі ўдзельнікаў? І вось што наконт гэтага зазначыў Дзмітрый Цімашэнка: «Жаночую іерархію мы адмянілі. Яна перашкаджае. Дзяўчыны вельмі сварлівы народ, і мы вырашылі, што яе не будзе. У нас так атрымалася, што кожная дзяўчына ў пары, кожная са сваім маладым чалавекам. Таму яны нашы спадарожніцы!»

Набываючы чын, адпаведна яму набываюцца і некаторыя прывілеі. Яны, як і правілы паводзін, прапісаны ва ўнутранным статуце клуба.

А некаторых жа правілаў прытрымліваюцца і без дакумента. Адным з такіх з'яўляецца здаровы лад жыцця, які вядуць члены клуба. Але ж, на жаль, не ўсе: «У нас няма нормы, што паліць і піць – гэта нармальна. У нас саромяць людзей, якія паляць і якія п'юць. І гэта ідзе ім на карысць», – зазначыў кіраўнік суполкі.

Але ж не толькі гэта карысна для ўдзельнікаў сярэднявечнай плыні. Разам з клубам яны могуць паўдзельнічаць у разнастайных фестывалях, якія праводзяцца па ўсёй Беларусі.

Мерапрыемствы такога роду сталі папулярнымі з развіццём клубаў гістарычнай рэканструкцыі не толькі ў нашай краіне, але і ў Еўропе ўвогуле. Бо нельга забываць, што гэтая частка свету мае багатую гісторыю з вялікай колькасцю значных падзей рознага перыяду. Дзмітрый пабываў на некаторых з іх, а ў прыватнасці: «У свой час мне давялося пабываць на гістарычнай рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы ў Польшчы. Там адбыўся маштабны фестываль. У бітве ўдзельнічала каля трох тысяч байцоў».

– А якія ж фэсты наведваеце клубным калектывам?

– Клубам мы наведваем у асноўным беларускія мерапрыемствы. У Барысаве, на жаль, пакуль такіх фестываляў яшчэ не было, але калі з’явяцца ўмовы для гэтага, мы будзем вельмі рады паўдзельнічаць!

Кацярына Ільінцава

https://www.traditionrolex.com/8