У сістэме электроннай рэгістрацыі чыгуначных білетаў застаюцца праблемы

21.01.2013 - Новости

У сістэме электроннай рэгістрацыі чыгуначных білетаў застаюцца праблемы

Сістэму электроннай рэгістрацыі чыгуначных білетаў у Беларусі ўвялі паўгода таму. Аднак праблемы застаюцца дагэтуль

Сістэму электроннай рэгістрацыі чыгуначных білетаў у Беларусі ўвялі паўгода таму. Аднак праблемы застаюцца дагэтуль, паведамляе «Наша Нiва».

У першы дзень новага года мне давялося скарыстацца прагрэсіўным новаўвядзеннем Беларускай чыгункі. Я прайшла так званую электронную рэгістрацыю і набыла білеты праз інтэрнэт. Перавагі відавочныя: не трэба траціць нервы ў доўгіх чэргах кас.

Тлумачу: проста набыццё квітка праз інтэрнэт само сабой не вызваляе ад неабходнасці пераводу яго з «анлайну» ў «афлайн». Усё роўна давядзецца адстаяць у адной чарзе з менш «прагрэсіўнымі» пасажырамі, каб зарэгістраваць ужо аплачаны білет.

А электронная рэгістрацыя выглядае сапраўдным крокам наперад да сусветных стандартаў. Фактычна, усё, што вам трэба, — гэта запоўніць электронны бланк і націснуць кнопачку з адпаведнымі словамі. І вы аўтаматам трапляеце ў спіс, які пасля атрымліваюць правадніцы. І ісці ў касу ўжо не трэба. Такім чынам, дастаткова назваць правадніцы сваё імя і пацвердзіць сваю асобу.

Менавіта з апошнім у мяне выйшла неспадзяванка. Набыла я два няшчасныя білеты — сабе і сябру — са сваёй банкаўскай карткі, націснула «прайсці электронную рэгістрацыю». А потым высветлілася, што хлопец не меў пры сабе пашпарта. І хоць у правілах запаўнення значылася, што наяўнасць дакумента абавязковая, вырашылі, што «пракаціць» і без яго. Урэшце, калі купляеш білет у касе, ён не патрэбны. Дый другі дзень новага года як-ніяк…

І вось табе маеш: маладая праваднічка пайшла на прынцып. І са словамі «я працу губляць не збіраюся» адмовілася пусціць хлопца на цягнік Магілёў—Мінск без пашпарта. Ані электронная копія дакумента на ноўтбуку, ані мае енкі не пераканалі адказную працаўніцу чыгункі.

Вось вам і сучасныя тэхналогіі: без пашпарта электронны білет не спрацаваў. Пры гэтым палова пасажыраў з «рэальнымі» білетамі, набытымі ў касе, ехала без дакументаў.

Атрымліваецца парадокс: мэта электроннай рэгістрацыі — максімальна спрасціць працэдуру набыцця білетаў, зменшыць чэргі і як вынік ашчадзіць грошы за кошт скарачэння штата касірак. Але з фармальных прычын гэтая працэдура застаецца складанай.

Незразумела, чаму нельга спрасціць правілы запаўнення электронных білетаў. Навошта для рэгістрацыі ў межах краіны запаўняць пашпартныя звесткі? Няўжо, каб трапіць з Магілёва ў Мінск, чыгунцы важныя ваша імя па бацьку і дата нараджэння?

У выніку я паехала ў Мінск, хлопец застаўся ў Магілёве. Настрой быў сапсаваны. Ды яшчэ ў вагоне правадніца і яе начальніца тыцкалі пальцамі ў «Інструкцыю па запаўненні электронных білетаў», маўляў, не наша гэта прыдумка. «Мы за тое, каб гэту рэгістрацыю ўвогуле адмянілі», — казала адна з іх. «З ёй толькі галаўны боль: чалавек зробіць у білеце дзве памылкі друку — мы ўжо мусім не пускаць».

Міжволі ўзгадалася, як два гады таму на вакзале ў нямецкім Дзюсельдорфе, да майго здзіўлення, не было ніводнай касы. Замест іх — банкаматы па продажы білетаў, аплата — карткай ці гатоўкай. Не сустрэла я там і правадніц.

P. S. Якое ж было здзіўленне правадніцы, калі на пероне ў Мінску мяне чакаў… мой сябар, якога яна не пусціла ў вагон. Ён злавіў маршрутку на вакзале.

Аксана Рудові

Рубрики: Транспорт

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

26.01.2013 03:00
Anonymous
ответить

Не совсем понятно, почему в заголовке статьи говорится о проблемах в системе регистрации. По тексту понятно, что не было выполнено одно из правил посадки в поезд, и в конкретном случае не удалось убедить проводника, т.е. это скорее проблема пассажира. Было бы более конструктивно, на мой взгляд, отправить предложения об упрощении правил регистрации, если они имеются у автора, на адрес обратной связи БЧ.

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах