Дзве славутасці Магілёўскай вобласці набылі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

22.01.2013 - Новости

Дзве славутасці Магілёўскай вобласці набылі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці набылі дзве славутасці Магілёўскай вобласці, паведамляе «Звязда».

Першая нематэрыяльная каштоўнасць — абрад «Куры» ў Клічаўскім раёне. Гэта ўнікальны, адзіны ў Беларусі дзіцячы калядны абрад. Яго ўдзельнікам — ад 4 да 16 гадоў. Старадаўняя традыцыя жыве дагэтуль: штогод 13 студзеня кампанія дзяцей, пераважна дзяўчынак, ідзе па вуліцах вёсак Дзмітраўка, Вірткаў і Нясета.

Дзеці спяваюць песні-калядкі, сярод якіх галоўная і абавязковая — «Куры, ня пейце рана». Яна дала назву абраду, а яго ўдзельнікаў клічуць «куранятамі». Гаспадары хат, дзе спыняюцца «кураняты», выносяць ім сала, бліны і цукеркі. Песні, адзенне і ход абраду дзеці пераймаюць ад сваіх бабуль, маці і старэйшых сясцёр.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці таксама атрымала традыцыя паломніцтва і пакланення Блакітнай крыніцы, што ў Слаўгарадскім раёне.

Гэтая крыніца — цікавы прыродны аб'ект і старажытная святыня. Яна выглядае як невялікае возера, дзе вада мае адметнае бірузовае адценне і пастаянную ў любы сезон тэмпературу ў 8 градусаў цяпла. Узімку крыніца не замярзае, і цяпер у ёй можна грэць рукі, а ўлетку патрэбна смеласць, каб выканаць традыцыю і тройчы перайсці крыніцу альбо акунуцца ў яе цалкам, на шчасце і здароўе.

1

Цяпер крыніцу апякуе Праваслаўная царква, і штогод на Мядовы Спас, альбо Макавей, тут адбываецца абрад асвячэння вады. Людзі вераць, што вада ў Блакітнай крыніцы гаючая.

Ілона Іванова

Рубрики: Официально

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах