<p>Ён штогод ладзіцца на дзень народзінаў нацыянальнага героя 2 лютага ў беларускім Падляшшы, з польскага боку мяжы, дзе засталася вёска Мастаўляны, у якой нарадзіўся кіраўнік паўстання 1863 года. Старт прабегу — ад памежнага перахода «Баброўнікі». Гэта насупраць Бераставіцы</p>

Суполка моладзі «Беларуская нацыянальная памяць» (БНП) запрашае ўзяць удзел у традыцыйным лыжным рэйдзе памяці Кастуся Каліноўскага. Ён штогод ладзіцца на дзень народзінаў нацыянальнага героя 2 лютага ў беларускім Падляшшы, з польскага боку мяжы, дзе засталася вёска Мастаўляны, у якой нарадзіўся кіраўнік паўстання 1863 года.

Старт прабегу — ад памежнага перахода «Баброўнікі». Гэта насупраць Бераставіцы, паведамляе «Наша Нiва».

Адлегласць складае каля 6 км.

Усіх жадаючых просяць скантактавацца праз e-mail: bielarus.np@gmail.com, каб удакладніць тэхнічныя пытанні.

«Вечная слава і памяць героям!» — сканчае свой зварот БНП.

1