<p>Сёння каманда праекту выпраўляецца на захад Беларусі і ўглыб вякоў, дзе яе чакаюць чарговыя нарысы фантастыкі айчыннага дойлідства. Запрашаем у Станькава.</p>

Хто на Вадохрышча плаваў у палонцы, таму рэспект і ўважуха, а хто не, таго праект Kрай.By запрашае акунуцца ў свежасць непаўторных мясцін нашай Радзімы!

Сёння каманда праекту выпраўляецца на захад Беларусі і ўглыб вякоў, дзе яе чакаюць чарговыя нарысы фантастыкі айчыннага дойлідства. Акрамя таго, часава-геаграфічная вандроўка дасць адказ на пытанні: «Ці рэальна ў беларускай шыраце гадаваць кароў і расціць ананасы адначасова?», «Ці ёсць розніца паміж тэрмінамі скарбніца, скарбонка, скарбец і скарбчык?» і набалелае «Чорт пабяры, а ці ёсць сярод падземных хадоў у гэтым краі хоць адзін сапраўдны, а не выдуманы?»

Калі вам зусім не цікава, у якім месцы раслі дрэвы з імёнамі Вера, Надзея, Любоў, дзе жывуць самыя чароўныя азярніцы на свеце, то вы, канечне, можаце з намі і не ехаць. Але потым не дзівіцеся, што не ведаеце, дзе ж распачаўся даўншыфтынг беларускі! 

Інфармацыйныя партнёры праекта:

cd26906dd4ed02a2a5dfda931ce62d9d_500_0_0

5ee0e658d0313c3f62a5350965f722ac_202_0_0

02351e2117f8e8de5279ecdc42ab7eb2_500_0_0

a725c2861147892c451a87e45278cf76_266_0_0

7e0904c68ef5c2d8cc55491d662ea9ef_500_0_0