https://www.traditionrolex.com/8
<p>Спецыяльная камісія ў гэтыя дні выбірае новае аблічча галоўнага стадыёна краіны. Прадстаўнікі НАК, Мінспорта, Мінгарвыканкама і Саюза архітэктараў адабралі некалькі праектаў-намінантаў</p>

«Еўрарадыё» знайшло «сакрэтныя» дызайн-праекты, якія ўвайшлі ў лік прызёраў. Цягам двух тыдняў выберуць пераможцу.

Спецыяльная камісія ў гэтыя дні выбірае новае аблічча галоўнага стадыёна краіны. Прадстаўнікі НАК, Мінспорта, Мінгарвыканкама і Саюза архітэктараў адабралі некалькі праектаў-намінантаў.

«Засталося вырашыць, хто будзе пераможцам. Зараз прэтэндэнтам задаюцца дадатковыя пытанні: наконт праектавання і наконт цаны, — тлумачыць дырэктар стадыёна «Дынама» Юрый Крывадубскі. — Адна карцінка — гэта толькі пачатак працы. Вельмі шмат залежыць, якой будзе цана гэтай новай арэны».

Сам дырэктар «Дынама» не меў магчымасці шчыльна азнаёміцца з дызайн-праектамі рэканструкцыі і не засядае ў камісіі. Работы не распаўсюджваліся ў сеціве і для шырокага прагляду неабыякавых заўзятараў.

Аднак «Еўрарадыё» знайшло гэтыя праекты-прызёры. Сярод іх ёсць работы як беларускіх, так і замежных праекціроўшчыкаў. Відаць, дзеля аб'ектыўнасці выбару выканаўцы дызайн-праектаў на плакатах не падпісаны.

1

Варыянт 1. Праект стадыёна змяшчальнасцю ў 40 500 чалавек

2

3

Варыянт 2. Выглядае адным з самых кампактных 

4  

Варыянт 3

5

Варыянт 4. Адно з самых нечаканых абліччаў «Дынама». Праўда, незразумела, як архітэктары захавалі гістарычны кампанент

6  

Варыянт 5 

7  

Варыянт 6. Раней ужо распаўсюджаны ў СМІ (на 40 тысяч гледачоў)

8

9

Варыянт падсветкі даху таго ж праекта

Як расказалі ў Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, пераможцу плануюць вызначыць цягам двух тыдняў.

Тым часам работы па дэмантажы старых канструкцый «Дынама» вядуцца паралельна з пасяджэннямі камісіі. Праўда, разбор стадыёна запавольваецца тым, што няма канкрэтнага праекта.

10

Яшчэ 1 снежня мінулага года на стадыёне правялі суботнік: знялі старыя сядзенні з брыля. Мінула ўжо каля двух месяцаў, і на вока з таго часу не шмат скранулася з месца.

11

Аднак прадпрымальнікаў, якія гандлявалі на ўзвышшы ля цэнтральнага ўвахода (тэрыторыя прымыкае да брыля), адтуль ужо перавялі.

12

«Вунь працаваў наверсе, зараз усіх перасунулі ўніз, — паказвае на свой гандлёвы бокс адзін з прадпрымальнікаў. — У інтэрнэце я бачыў некаторыя праекты рэканструкцыі. Гэта мара. Вось я прадказваю вам будучыню, гэта дакладна: нас, можа, увогуле выганяць, брыль разбураць і тут (паказваючы на фасады. — заўв. «Еўрарадыё») патынкуюць, пафарбуюць. Справа ў тым, што калі б гэта быў хакейны стадыён, ён бы ўжо даўно быў прыстойны».

13

У нізінах ваколіц стадыёна «Дынама» прадпрымальнікі працягваюць працаваць.

14

Яўген Валошын

https://www.traditionrolex.com/8