<p>Як развіваць этнатурызм, як зрабіць у стасоўна бедных на матэрыяльную культуру рэгіёнах прыбытковы бізнес, вырашаюць у Гродне спецыялісты на канферэнцыі «Стан і перспектывы развіцця этнічнага турызму ў трансгранічных рэгіёнах»</p>

Як развіваць этнатурызм, як зрабіць у стасоўна бедных на матэрыяльную культуру рэгіёнах прыбытковы бізнес, вырашаюць у Гродне спецыялісты на канферэнцыі «Стан і перспектывы развіцця этнічнага турызму ў трансгранічных рэгіёнах». Гэта першы праект, які арганізуе менавіта беларускі бок, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Кампаньёнам з польскага боку выступіла Сувальская рольна-турыстычная палата.

На думку Вячаслава Шведа, праект пад назвай «Падарожжа ў этнаказку» ўжо паказвае добрыя вынікі.

– Мы гэтым праектам прадугледжвалі стварыць такую брашуру-даведнік, дзе будуць прозвішчы нашых народных майстроў. І тады турыстычныя прадпрыемствы змогуць наўпрост звязвацца з імі, для таго каб закупіць у іх як сувеніры іхнюю прадукцыю. Можна пракласці праз тыя мясціны, дзе жывуць і працуюць нашыя народныя майстры, турыстычныя маршруты.

Добры прыклад ужо мае Сувальшчына, дзе ствараюцца гэтак званыя «Вёскі казак» і маюць добры турыстычны попыт. Сярод найбольш важных пунктаў рэалізацыі гэтага беларуска-польска-украінскага праекта: рамонт Літаратурнага музея ў Гудзевічах Мастоўскага раёна і развіццё Музея акадэміка Яўхіма Карскага, што знаходзіцца ў 1-й гімназіі Гродна.

1

Павел Падкарытаў – расійскі прадпрымальнік, уладальнік сядзібы ў Падароску, вялікі аматар беларускай мовы і культуры

3

2

Якуб Сушчынскі

Фота аўтара