https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сустрэча турыстычнага актыву горада адбылася 25 студзеня ў Гродзенскім інфармацыйна-турысцкім цэнтры. Удзельнікі абмеркавалі мерапрыемствы, плануемыя на 2013 год, пытанні развіцця гарадскога турызму, а таксама ўключэнне ўсіх відаў турызму ў гарадскую і раённую спартакіяды</p>

Сустрэча турыстычнага актыву горада адбылася 25 студзеня ў Гродзенскім інфармацыйна-турысцкім цэнтры. Удзельнікі абмеркавалі мерапрыемствы, плануемыя на 2013 год, пытанні развіцця гарадскога турызму, а таксама ўключэнне ўсіх відаў турызму ў гарадскую і раённую спартакіяды, паведамляе «Твой стыль».

Як распавядае старшыня турыстычнага клуба «Крокі» Таццяна Суліма, акрамя недахопу абсталявання і фінансавых праблем ёсць пытанні і папулярызацыі турызму ў масах.


«Згасанне папулярнасці адбылося таму, што першапачаткова быў няправільна пабудаваны ланцуг. Спачатку павінна ісці спартыўная школа, потым універсітэт, потым гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія і міжнародныя мерапрыемствы. А ў нас наадварот. Планы спускаюцца зверху і спыняюцца на раённым ці абласным узроўні.

Да горада нават чарга не даходзіць. І як пры такіх умовах атрымаць пакаленне чэмпіёнаў, калі іх трэба гадаваць са школьнага ўзросту?»

На базе клуба з 2010 года арганізаваны клуб экстрэмальнага каякінгу «Каяк», у якім трэніруецца больш за 40 чалавек. У гэтым годзе ў гродзенскім Палацы творчасці дзяцей і моладзі пачне дзейнічаць дзіцячая секцыя каякінгу.

Таксама плануецца рэалізаваць праект Міністэрства аховы здароўя «Дарогамі верасу», згодна з якім плануюцца паходы выхаднога дня для 1500 гродзенцаў.

З гэтага года турыстычныя клубы горада пачнуць весці працу са студэнтамі факультэтаў фізічнай культуры, турызму і сэрвісу Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для атрымання апошнімі практычнага вопыту ў правядзенні паходаў.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму гарвыканкама Ганны Шегідзевіч, да сакавіка ў планах гарадскіх улад запусціць турыстычны сайт.


«Ужо распрацаваны рубрыкі, у якіх можна будзе даведацца пра гісторыю Гродна, славутыя мясціны, месцы размяшчэння для турыстаў, аб турыстычных базах і аб паслугах, якія прапануюць турыстычныя фірмы горада.

На жаль, он-лайн браніраванне нумароў у гасцініцах пакуль толькі на ўзроўні ідэі. Магчыма, на сайце будзе размешчаны пералік атэставаных гродзенскіх экскурсаводаў».

З турыстычнага сайта можна будзе перайсці на карту горада, дзе будуць размешчаны ўсе турыстычныя аб'екты. Спачатку ўсё будзе працаваць на рускай, а ў будучым – на англійскай і польскай мовах.

Таксама ў межах сустрэчы гродзенскага актыву турыстаў старшыня абласной маршрутна-кваліфікацыйнай камісіі па турызме Аляксандр Пятроў (на здымку ніжэй сядзіць) прэзентаваў сваю новую кнігу «Іскры далёкіх вогнішчаў», дзе сабраны апавяданні, заснаваныя на рэальных фактах. У некаторых апавяданнях аўтар распавёў пра свае дзяцінства ў Гродне ў пасляваенныя гады.

2  

3

На праведзеным мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі гарвыканкама, гарадскіх турыстычных клубаў прадпрыемстваў і прыватных фірм, міжнароднай кваліфікацыйнай камісіі па турызме і Рэспубліканскага турыстычнага клуба.

Юлія Лыткіна

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8