На «Высокім беразе» ўдзельнік байкерскага злёту з Санкт-Пецярбурга катаўся па Нёмане на Toyota Land Cruiser

29.01.2013 - Новости

На «Высокім беразе» ўдзельнік байкерскага злёту з Санкт-Пецярбурга катаўся па Нёмане на Toyota Land Cruiser

Каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна госці турыстычна-аздараўленчага комплексу «Высокі бераг» з Расіі вырашылі пакатацца па беразе Нёмана на квадрацыклах. Да кампаніі вырашыў далучыцца кіроўца Toyota Land Cruiser. Ён праехаў па лёдзе каля 15 м, пасля чаго пазадарожнік пайшоў пад лёд...

Каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна госці турыстычна-аздараўленчага комплексу «Высокі бераг» з Расіі вырашылі пакатацца па беразе Нёмана на квадрацыклах. Да кампаніі вырашыў далучыцца кіроўца Toyota Land Cruiser. Ён праехаў па лёдзе каля 15 м, пасля чаго пазадарожнік пайшоў пад лёд, паведамляе сайт МНС. Гаспадар аўто паспеў выбрацца на бераг. Затоплены аўтамабіль выцягвалі з-пад лёду выратавальнікі.

Як расказалі карэспандэнту «Нашай Нiвы» ў турыстычна-аздараўленчым комплексе, пацярпелы ў незвычайным здарэнні — удзельнік байкерскага злёту з Санкт-Пецярбурга. «Ён ужо паехаў. Здаў сёння раніцай нумар, пагрузіў на платформу машыну і з’ехаў».

У адміністрацыі «Высокага берага» расказалі, што дагэтуль падобных інцыдэнтаў у іх не было. Байкерскія злёты ў іх праводзяцца ўжо некалькі гадоў. Прыязджае каля 130 чалавек, здымаюць усе нумары.

«Да байкераў па-рознаму ставяцца. Але ў нас з імі добрыя адносіны. Яны ў нас фестывалі рок-музыкі ладзяць. Акрамя таго, аказваюць дапамогу двум дзіцячым дамам — грошы збіраюць для дзяцей, рэчы».

Калі меркаваць па фотаздымках суполкі байкерскага злёту ў «Высокім беразе» ў Вконтакте, Нёман прываблівае гасцей у любую пару года. Так, у часе апошняй сустрэчы напрыканцы верасня 2012 года яны наладзілі спаборніцтвы па фарсіраванні ракі на квадрацыклах.

1

2

3

4

Рубрики: Происшествия

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

29.01.2013 17:32
тов. Гоголь
ответить

И какой же русский не любит ездить на Крузере?

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах